Четверг, 11 августа 2022

Ацяпляльны сезон у Пружанскім раёне пачаўся

840

Пружанскі райвыканкам прыняў рашэнне №1785. Згодна з ім, з 21 верасня дазволена пачаць у раёне ацяпляльны сезон.

У першую чаргу пры сярэднесутачнай тэмпературы +10 градусаў і ніжэй пацяплее ў садках і школах, лячэбна-прафілактычных, медыцынскіх і ўстановах сацзабеспячэння, музеях, архівах, бібліятэках і гасцініцах.

Ацяпленне ў жыллёвым фондзе, інтэрнатах і лазнях уключаць, калі слупок тэрмометра на працягу пяці сутак будзе паказваць +8 градусаў і ніжэй.

У апошнюю чаргу батарэі стануць цёплымі ў грамадскіх і адміністратыўных будынках, у прамысловых і іншых арганізацыях.

Поўны тэкст рашэння чытайце ў «Раённых буднях №74 за 22 верасня 2021 г. на 2-й старонцы.