Четверг, 11 августа 2022

Каманда наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання заняла першае месца ў міжрэгіянальным спартыўным конкурсе «Разам мы адзіныя і непераможныя»

2 295

15 верасня ў фізкультурна-аздараўленчай установе “Атлант” г.Кобрына адбыўся міжрэгіянальны спартыўны конкурс “Разам мы адзіныя і непераможныя”. Яго ўдзельнікамі былі грамадзяне сталага ўзросту, якія наведваюць аддзяленні дзённага знаходжання тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Мерапрыемства праводзілася з мэтай прапаганды здаровага ладу жыцця і ў рамках выканання Дзяржаўнай праграмы “Сацыяльная абарона” на 2021-2025 гады, рэалізацыі Нацыянальнай стратэгіі “Актыўнае даўгалецце – 2030”. Яно было прымеркавана да Года народнага адзінства і Дня пажылога чалавека.

Каманда “Сем Я” Пружанскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва ў гэтым конкурсе заняла першае месца. Віншуем з гэтай перамогай удзельнікаў каманды Мікалая і Наталлю Бабрукоў, Вольгу Шабалоўскую, Таццяну Ханцэвіч, Любоў Казак, Веру Шурыну і Валянціну Мажэйка!

Нашы пераможцы былі ўзнагароджаны медалямі і салодкімі прызамі. Раўняйцеся на іх! Далучайцеся да нас!

Алена Астапчык, кіраўнік фізкультурных гурткоў