Среда, 20 октября 2021

Аснова добрай рэпутацыі Пружанскага лясгаса — павышэнне кваліфікацыі работнікаў і пастаяннае абнаўленне тэхнікі

649

Сярод іншых лясгасаў Брэстчыны Пружанскі даўно зарабіў славу ўстановы, дзе працуюць сапраўдныя прафесіяналы. Ліквідацыя наступстваў стыхійных катастроф, тушэнне пажараў, работы па лесааднаўленні… Усюды, дзе працуюць пружанцы, адзначаюцца добрыя вынікі і значны плён.

Падтрыманне такой рэпутацыі магчыма, дзякуючы пастаяннаму павышэнню кваліфікацыі работнікаў і абнаўленню машынна-трактарнага парка. Як расказвае галоўны механік А.Г.Крац, сёлета была поўнасцю абноўлена тэхніка лясніцтваў, для папаўнення парка лесанарыхтоўчай тэхнікі набыты комплекс «Форвадар», а да канца бягучага года купяць яшчэ і «Харвестар». Для супрацьпажарнай бяспекі атрымалі тры прычапныя цыстэрны і новы пажарны аўтамабіль.

Працуе машыніст тралёвачнай машыны Аляксандр Уладзіміравіч Кучма

Замяняецца і аўтапарк, які задзейнічаны на вывазцы матэрыялаў. Мяркуецца ў наступным годзе поўнасцю рэалізаваць планы.

Трэба сказаць, што робіцца гэта не толькі для сябе, рэгулярна тэхніка і людзі накіроўваюцца на дапамогу суседзям. Напрыклад, зараз брыгада Пружанскага лясгаса дапамагае калегам у Баранавіцкім раёне.

Алег Сідарэнка