Среда, 20 октября 2021

Беларусь – гэта МЫ! 17 верасня — Дзень народнага адзінства

662

Паважаныя жыхары Брэстчыны!

Прыміце шчырыя віншаванні з нагоды Дня народнага адзінства!

Мы ўпершыню адзначаем заснаванае Указам Прэзідэнта новае дзяржаўнае свята, свята мудрасці, пераемнасці пакаленняў, самадастатковасці беларусаў, непарушнасці дзяржаўнасці і беларускай нацыі, якое стане традыцыйным у нашай краіне.

Гэты дзень вяртае нас да гістарычнай даты 17 верасня 1939 года, калі адбылася адна з лёсавызначальных падзей у гісторыі беларускага народа і яго дзяржаўнасці — з‘яднанне Заходняй Беларусі і БССР, тэрытарыяльна аформіліся межы сучаснай суверэннай Беларусі. Разарваны і разадраны Рыжскім мірным дагаворам 1921 года, народ уз‘яднаўся ў адзінай дзяржаве, атрымаў магчымасць развівацца ў межах адной рэспублікі. Таму 17 верасня па праве называюць кропкай адліку новай гісторыі адзінага беларускага народа.

Дарагія землякі! Мы павінны шанаваць сваю гісторыю, традыцыі і нацыянальны падмурак, які з пакалення ў пакаленне перадаваў беларускі народ. Чым больш мы будзем ведаць аб нашым мінулым, тым менш будзе непаразумення і рознагалоссяў, асабліва сёння, калі з‘явіліся спробы дэзарыентаваць грамадства, навязаць штучныя стэрэатыпы, парушыць адзінства беларускага народа.

Мы ведаем, што Радзіма ў нас адна, лёс краіны — агульны, і мара кожнага з нас — жыць у мірнай і квітнеючай Беларусі. Усё ў нашых руках, усё нам пад сілу. Давайце разам працаваць са стараннасцю і любоўю на карысць нашай любімай краіны.

Сіла нацыі — у яе адзінстве. Толькі аб‘яднаўшы намаганні і з‘яднаўшыся, мы зберажом мір і дабрабыт на нашай зямлі.

Моцнага ўсім здароўя, цярпення, дабрабыту і мірнага неба над галавой!

Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт.
Брэсцкі абласны Савет дэпутатаў.

***

Дарагія пружанцы!

Прыміце самыя шчырыя віншаванні з нагоды Дня народнага адзінства!

Гэта свята сапраўднага патрыятызму, грамадзянскай самаідэнтыфікацыі і ўсведамлення непасрэднага дачынення кожнага з нас да жыцця і развіцця нашай дзяржавы – Рэспублікі Беларусь. Мы ўсе разам адзначаем свята, галоўнай ідэяй якога з’яўляецца несумненная і непарушная аснова – грамадская салідарнасць!

Упэўнены, што мы зможам пераадолець любыя цяжкасці і перашкоды, калі будзем памятаць пра прыклады гераічнага мінулага, маральныя і духоўныя каштоўнасці, уласцівыя нашаму народу.

Віншуем усіх вас з гэтым выдатным святам! Жадаем моцнага здароўя, душэўнай раўнавагі, поспехаў ва ўсіх добрых пачынаннях!

Ю.Ю.Бісун, старшыня Пружанскага райвыканкама.
М.П.Кудравец, старшыня Пружанскага раённага Савета дэпутатаў.

***

Паважаныя жыхары Пружанскага раёна!

Прыміце самыя сардэчныя віншаванні з нагоды новага дзяржаўнага свята.

У ім сіла і слава беларускага народа, мужнасць старэйшых пакаленняў у барацьбе за сваё самавызначэнне і імкненне жыць адной сям’ёй, нягледзячы на захопніцкія планы чужаземных палітыкаў. Гэта наглядна даказалі падзеі верасня 1939 года, калі жыхары Заходняй Беларусі з радасцю сустракалі вызваленчы паход Чырвонай арміі. У памяці людзей жывуць успаміны аб героях, якія ў барацьбе за жыццё беларусаў у адзінай дзяржаве прайшлі праз цяжкія выпрабаванні, засценкі мясцовых турмаў і канцлагера “Картуз-Бяроза”.

Няхай Дзень народнага адзінства яшчэ больш аб’яднае намаганні прадстаўнікоў усіх пакаленняў для далейшага ўмацавання эканамічнай магутнасці Беларусі, паляпшэння жыцця нашых людзей і пачуцця гонару за высокае званне грамадзян самай мірнай краіны.

Жадаю ўсім моцнага здароўя, новых працоўных дасягненняў, поспехаў у рэалізацыі задуманых планаў, сонечных дзён, дабра, радасці і дабрабыту ў кожным доме.

Юрый Наркевіч, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў.