Суббота, 24 октября 2020

В этом сезоне «Спутник» порадует на «Высоцким» и 5D

2 422

Разнастаіць культурнае жыццё пружанцаў узяліся ў кінатэатры “Спадарожнік”. У першыя дні студзеня тут з’явіўся і 5D-атракцыён. З дапамогай новага фармату кінатэатр плануе не толькі зарабіць грошы, але і вярнуць гледача.

Пасля капітальнага рамонту ў кінатэатра пачалося новае жыццё, на навінкі пракату ён зноў стаў збіраць поўныя залы. Але ў звычайныя дні чэрг ля касы няма.

Аб зменах, якія адбыліся і яшчэ чакаюцца, расказвае дырэктар кінавідэапрадпрыемства У.У.Люсько.

— Уладзімір Уладзіміравіч, цэлы месяц пружанцы бавілі час на 5D-атракцыёне ў Палацы культуры, а чаму  кінатэатр так спазніўся?

— Сапраўды, мы планавалі запусціць свой атракцыён яшчэ ў лістападзе, але па прычынах, якія ад нас не залежалі, вось так спазніліся. Крыўдна. Але ўжо ў першы дзень, без асаблівай рэкламы, да нас прыйшла вялікая колькасць наведвальнікаў. Не апошнюю ролю тут адыграў і кошт білета, які ў нас таннейшы.

станоўку мы ўзялі ў арэнду. Купіць такую ў сваё карыстанне – дарагое задавальненне. Яна каштуе каля 35 тысяч долараў ЗША, а пакет з 4-5 кароткаметражных фільмаў яшчэ 8 тысяч. Зараз у нас два такія пакеты, але раз у квартал плануем абнаўляць рэпертуар.

Для тых, хто яшчэ не паспеў пазнаёміцца з 5D-тэхналогіяй, магу патлумачыць. Сам фільм доўжыцца ад трох да сямі мінут, на гэты кароткі час глядач акунаецца ў дзеянне: становіцца вадзіцелем хуткаснага аўтамабіля, калі гэта фільм “Таксі”, або нясецца на амерыканскіх горках, змагаецца з прывідамі. Эфект прысутнасці дапамагае стварыць рухомае крэсла, струмяні паветра, пырскі вады.

Гэта можа быць цікава не толькі дзецям і падлеткам, але і сталым людзям, якія імкнуцца ісці ў нагу з часам.

—  Уладзімір Уладзіміравіч, атрымліваецца, што за некалькі гадзін працы атракцыёна можна зарабіць больш, чым пракатам поўнаметражнай стужкі?

— З аднаго боку так, але многае залежыць і ад самой стужкі. Напрыклад, на “Брэсцкую крэпасць” на працягу тыдня мы збіралі поўную залу. Магчыма, гэтак жа будзе з фільмам “Высоцкі. Дзякуй, што жывы”, які ідзе ў  нас зараз.

Наогул, з рэпертуарам у нас ёсць праблемы. З Брэста мы не атрымалі ні адной навінкі за апошнія паўгода. Абяцаюць, што сёлета сітуацыя выправіцца. Будзем спадзявацца. А пакуль забаўляем свайго гледача як можам, раз у месяц арандуем у мінскай фірмы 3D.

Калі да рамонту максімальная колькасць гледачоў у “Спадарожніку” была 15 чалавек, то зараз ў кінатэатра з’явіліся пастаянныя наведвальнікі, а на нашумелыя фільмы прыходзіць і звыш сотні чалавек.

Для наведвальнікаў працуе кафэ, у фае стаіць мяккая мэбля – створаны ўсе ўмовы для адпачынку.

— Насупраць большасці фільмаў у афішы стаіць адзнака “акрамя дзяцей да 16 год”. На мой погляд, гэта звычайныя стужкі,  асабліва здзівіла, што такія абмежаванні ёсць і на мультфільмы.

— Абмежаванні выстаўляе спецыяльная рэпертуарная камісія, часта і мы не пага-джаемся з іх меркаваннем, але нічога зрабіць не можам. На самай справе бывае дзіўна: на расійскім тэлебачанні круцяць мультфільм у дзіцячы час, а ў нас на  прагляд абмежаванне.

Толькі не трэба думаць, што малы глядач па-за нашай увагай. За год паслугамі кінатэатра скарысталася каля 28 тысяч дзяцей. Раз у месяц кожная школа наведвае “Спадарожнік”. Акрамя таго, мы самі выязджаем у школы і дзіцячыя садкі. Працуем з міліцыяй, МНС, санстанцыяй, пасля кожнага сацыяльнага фільма ў якасці бонуса мы паказваем мастацкі.

— Вяртаюся да 5D. Чэргі на атракцыён падштурхоўваюць да думкі, што кінатэатры сёння нядрэнна зарабляюць. Ці так гэта?

— Пакуль ідзе размова толькі аб выхадзе на прыбытак двух брэсцкіх кінатэатраў да 2014 года. Трэба разумець, што кінатэатр “Спадарожнік” не існуе сам па сабе, мы – гэта кінавідэасетка, якая працуе па ўсім раёне. Мы паказваем фільмы ў аграгарадках, школах, іншых установах. Кіно – адзін з самых даступных відаў мастацтва, і яно на самай справе павінна быць даступным. Дзяржава выдзяляе  грошы на 70% заработнай платы. Астатняе мы павінны зарабіць самі. Дзякуючы таму, што з першага ліпеня мы паказваем фільмы ў 3D, атрымліваецца аплачваць камунальныя паслугі і іншыя расходы.

Тут жа хачу сказаць гледачам, што ў нас прадугледжаны шэраг ільгот для малазабяспечаных і шматдзетных сем’яў, для дзяцей, якія знаходзяцца ў прытулку. Паспрабуем даваць скідкі і на 5D-атракцыён. Яго гаспадары не маюць нічога супраць гэтага. Мы любім і разумеем свайго гледача. Пры гэтым ад выручкі з 5D-атракцыёна мы пакідаем сабе толькі 25%, астатняе ідзе яго ўладальнікам. Зноў жа, мы пайшлі на гэта, каб прыцягнуць увагу да кінатэатра, набыць новых гледачоў.

Гутарыла Кацярына Пашкевіч.

3 комментариев

  • Сергей

    5D не бывает. Разводят лохов. Только 4D. Гуглим Викепедию и т.д..

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Виталий

    ну так и 3д ящики чистой воды маркетинг, но народ ведется, платит денежку ))

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Katrin

    А по мне, так хоть 137-Е назовите, мне либо интересно это смотреть, либо нет :).

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *