Воскресенье, 26 сентября 2021

Фартэпіянны дуэт Навазасімавіцкай ДШМ атрымаў перамогу на міжнародным конкурсе «LETOSTAR in Slovenia-2021»

1 003

Нядаўна ў Рэспубліцы Славенія ў завочнай форме прайшоў II Міжнародны разнажанравы конкурс «LETOSTAR in Slovenia-2021». У ім прыняло ўдзел больш за 800 удзельнікаў са Славеніі, Польшчы, Эстоніі, Украіны, Казахстана, Расіі і Беларусі. Заявілі пра сябе і юныя музыканты з Навазасімавіцкай дзіцячай школы мастацтваў.

Лаўрэатам III ступені ў намінацыі «Інструментальная музыка» стаў фартэпіянны дуэт Ксеніі Вольскай і Дануты Іскры, якія займаюцца ў настаўніцы Таццяны Пятроўны Яўстраценка. Піяністкі былі ўзнагароджаны дыпломамі і памятнымі сувенірамі, а выкладчыца — падзячным лістом за ўклад у выхаванне падрастаючага пакалення, развіццё творчых здольнасцяў і падтрымку таленавітай моладзі.

Віншуем пераможцаў і жадаем ім далейшых творчых поспехаў!

Алена Зялевіч