Пятница, 23 октября 2020

Когда мама становится не нужна…

2 497

Не кожны, хто бачыць на дарозе няшчаснае шчанё ці кацянё, раўнадушна пройдзе міма. Нямала такіх, хто зжаліцца, палечыць і абагрэе. Але знойдуцца і тыя, хто груба штурхане небараку нагой… Так у жыцці здараецца і з людзьмі. Сярод нас таксама ёсць няшчасныя,  хто без дапамогі іншых проста не выжыве. Галоўнае, каб побач аказаліся добрыя людзі, якія не пройдуць, не кінуць, не адштурхнуць…

Можна доўга разважаць, як сам чалавек давёў сябе да стану поўнай ці частковай нерухомасці. Можна, відаць, нават ганьбіць, асабліва, калі асноўная прычына гэтага – алкаголь. І нават, калі гэта безнадзейны алкаголік, які асабістай залежнасцю пазбавіў сябе здароўя і ўсяго чалавечага. Ну, не выкідаць жа яго на вуліцу.

Нетыповая сітуацыя склалася ў цэнтральнай раённай бальніцы, у якой працяглы час знаходзяцца такія людзі. Ім ужо не патрэбна стацыянарная медыцынская дапамога. Медыкі зрабілі ўсё магчымае, каб вярнуць іх да жыцця. І зараз вядзецца сацыяльны до-гляд іх толькі таму, што яны аказаліся нікому не патрэбнымі…

У свае 56 Марыя Барысаўна (па этычных прычынах імёны зменены)  застаецца ўсё той жа Маруськай. Худая, як падлетак, з надакуч-лівым  жаданнем, але зусім не жыць і тварыць, а — выпіваць. Урачы нават і не ўспомняць, калі ўпершыню яна трапіла ў наркалагічнае аддзяленне. Толькі, калі клалі ў бальніцу, здзіўляліся, быццам даставілі яе не з роднай хаты, а з нейкага канцлагера: важыла дарослая жанчына каля сарака кілаграмаў, а здаровага органа з-за бясконцай адданасці “лепшай сяброўцы” – гарэлцы, выявіць у яе было не магчыма. З часам дапілася, што наогул перастала рухацца. Ёй далі групу інваліднасці і нават здолелі паставіць на ногі.

— Цяпер наша пацыентка, — расказвае намеснік галоўнага ўрача па медыцынскай частцы В.М.Шаўчэня, — можа самастойна сядзець на ложку і хоць з цяжкасцю, але рухацца па палаце. Аднак нават аформіць неабходныя дакументы на атрыманне грашовай дапамогі па інваліднасці ёй няма каму: яе дзеці на кантакт не ідуць і забіраць з бальніцы не жадаюць. Ім яна проста не патрэбна. Самой жа ехаць няма куды – хата згарэла.

Яшчэ ў аднаго такога дапіўшагася – Пятра, якому крыху больш шасці-дзесяці, становішча больш гаротнае: чалавек наогул не рухаецца, не размаўляе. Ні дзяцей, ні жонкі няма. Родныя сёстры ад яго адмаўляюцца: “Мы яму казалі: не пі! А ён не слухаўся. Хто вінаваты?”.

Але ж, каб накіраваць небараку ў спецыяльны інтэрнат для хворых з хранічнымі псіхічнымі захворваннямі, неабходна пазбаўляць яго дзеяздольнасці праз суд. Хто зоймецца зборам усіх неабходных дакументаў?

— А між тым, — зноў тлумачыць В.М.Шаўчэня, — гэтыя людзі займаюць бальнічныя ложкі, на якія мы маглі б пакласці хворых, што маюць патрэбу ў медыцынскай дапамозе. І яшчэ варта памятаць, што ложка-дзень у бальніцы каштуе звыш 90 тысяч рублёў. А калі падлічыць, што гэтыя людзі знаходзяцца ў нас месяцамі? Выдаткаваныя на іх грошы маглі б пайсці, напрыклад, на закупку неабходных медыкаментаў для экстранных хворых.

Цяжка ці лёгка, павольна ці хутка, але пытанне далейшага знаходжання такіх людзей будзе вырашана.

— У адпаведнасці з артыкулам 100 Кодэкса аб шлюбе і сям’і, — тлумачыць намеснік пракурора С.П.Карабцова, — дзеці абавязаны клапаціцца аб бацьках і аказваць ім дапамогу. Утрыманне непрацаздольных бацькоў, якія маюць патрэбу ў дапамозе, з’яўляецца абавязкам працаздольных дзяцей. З іх могуць быць спагнаны аліменты на ўтрыманне такіх бацькоў, праўда, калі апошнія не пазбаўляліся бацькоўскіх правоў.  Калі дзеці не жадаюць даглядаць маючых патрэбу ў дапамозе бацькоў, за кошт спагнаных з іх аліментаў гэта зробяць работнікі адпаведных інтэрнатаў. Ну, а адпаведныя органы  паклапоцяцца, каб гэтыя грошы былі спагнаны.

У выпадку з мужчынам, у якога няма родзічаў, — працягвае Святлана Паўлаўна, — вырашыць праблему лягчэй. У такім выпадку, згодна з Грамадзянска-працэсуальным кодэксам, па заяве пракурора, органа апекі і папячыцельства, псіхіятрычнай лячэбнай установы суд можа прызнаць гэтага чалавека недзеяздольным і ўсе выдаткі на далейшае яго ўтрыманне возьме на сябе дзяржава.

Аднак ці прымуць такую дапамогу людзі, якія і пры добрым здароўі не ведалі, як па-чалавечы жыць сярод людзей? Многія пружанцы памятаюць, як у прамым сэнсе ратавалі пажылога мужчыну без пэўнага месца жыхарства, дом якому большую частку жыцця замяняла турма. Калі ж вярнуўся на малую радзіму, яго нават не засмучала адсутнасць даху над галавой. Сваё шчасце, незалежна ад пары года і часу сутак, знаходзіў у спіртным. А калі дапіўся, што адмарозіў ногі і застаўся без іх, адпаведныя службы накіравалі небараку ў інтэрнат на поўнае дзяржаўнае забеспячэнне. Там быў і дах, і цёплы ложак, і рэгулярнае харчаванне. Але ж не – яму там было дрэнна: не было выпіць! І ўсё ж дабіўся, каб яго, бязногага, вярнулі туды, адкуль забралі. Свабода з бутэлькай у руках была намнога важней і прыемней звычайных бытавых зручнасцей…

Галіна Каляда.

4 комментариев

  • kukolka

    Все это конечно печально, но ведь ситуации бывают разные.А вы задумайтесь, как приходится жить детям этих алкоголиков?Хорошо конечно, если дети совершеннолетние и могут заработать на кусок хлеба, а если нет-интернат.Но ведь тяжело и тем и другим.Вы представте сколько боли, обиды, слез,стыда……….в сердцах этих детей?????? и не важно большие они или маленькие……..Мы все нуждаемся в тепле и ласке, нам всем нужна мама….Но пределы наверное есть всему и когда ты устаешь боротся за их жизни, без 100 грамм, проще наверное забыть, перестать видеть…Но сколько бы времени ни прошло, ты все же ни на минуту не забываешь, не отпускаешь…….Я думаю врядли сможет понять человек ситуацию во всех ее гранях , если не столкнулся сам с этим (хотя не дай Бог этого ни кому). Д

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Виталий

    пока у нас будет необходимо получать справки о том, что у человека не отросла нога или рука каждый год, о чем еще может идти речь? все для людей.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Виталий

    а главное бырла побольше выпустить и продать.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • kukolka

    да и получается, что мама пробухала и не нужны ей были ни дети, ни внуки, а когда до ручки допилась, стала немощной, так все вспомнили про детей, ведь с них можно алименты востребовать.Вот и получается, жили дети сами, без тепла, без ласки, без моральной и материальной поддержки, а потом со своего кошелька еще и плати, а за что так??????????

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *