Вторник, 12 ноября 2019

На улице Интернациональной Новый год отметили выбросом банок с огурцами с окна

1 855

Здаўна ёсць такая народная прыкмета: як сустрэнеш новы год, так яго і правядзеш. Ведаючы гэта, многія імкнуцца стварыць у сваіх дамах або кампаніях 31 снежня вясёлую атмасферу, з добрымі падзеямі і настроем. Аднак ёсць і выключэнні.

У выніку ў ноч з 31 снежня на першае студзеня ў дзяжурную часць райаддзела міліцыі паступілі 28 паведамленняў аб правапарушэннях і злачынствах, крыху менш — з першага на другое студзеня: 23 паведамленні.

Пераважная большасць здарэнняў звязана са злоўжываннем спіртнымі напоямі. У «лідарах» — п’яныя сямейныя скандалы, бойкі. У шэрагу тэлефанаванняў паведамлялася, што на вуліцах горада або каля магазінаў прама на асфальце ляжаць нецвярозыя грамадзяне. Дарэчы, некалькіх такіх пасля сумеснага распіцця алкагольных напояў абрабавалі больш трывалыя «сябры». А адзін на добрым падпітку «гуляў» паўголым у раёне СШ №5, а яго сабутэльнік  зваліўся ў рэчку каля Палаца культуры. На шчасце, абышлося без ахвяр.

Без трагічных наступстваў абышліся і дзве аварыі: справа закончылася пабітымі машынамі. А аднаго п’янага кіроўцу дзяржаўтаінспектарам давялося даганяць.

Неаднаразова ў міліцыю тэлефанавалі бацькі, якія на світанку адшуквалі сваіх загулялых дзяцей. Некаторыя скардзіліся на выбухі петард і ракет. У адным з дамоў на вуліцы Інтэрнацыянальнай суседзі так добра падгулялі, што сталі кідаць шкляныя слоікі з кансервамі ў акно. З-за чаго нанеслі пашкоджанні аўтамабілям, якія былі прыпаркаваны ў двары.

Былі і больш сур’ёзныя здарэнні, пра некаторыя  з іх у дзяжурную часць паступалі паведамленні з прыёмнага пакоя цэнтральнай бальніцы. Акрамя таго, 31 снежня ўзбуджаны дзве крымінальныя справы за крадзяжы.

Алег Сідарэнка.

Один комментарий

  • Михаил

    малайцы добра пагулялi!!!!!!!!!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *