Воскресенье, 26 сентября 2021

Супрацоўнікі Пружанскага аддзела Дэпартамента аховы — сярод лепшых у вобласці

845

У мінулую пятніцу ў Брэсце прайшоў агляд-конкурс прафесійнага майстэрства супрацоўнікаў падраздзяленняў аховы вобласці.

За права называцца лепшымі ў сямі катэгорыях змагалася 62 супрацоўнікі. Па выніках конкурсу сярод пераможцаў аказаліся і прадстаўнікі Пружанскага аддзела Дэпартамента аховы.

Другое месца ў катэгорыі «Супрацоўнік міліцэйскай, ваенізаванай і вартавой аховы» заняў Дзмітрый Сінкевіч.

Другім у катэгорыі «Супрацоўнік сродкаў і сістэм аховы» стаў яго калега Сяргей Шышко.

І таксама на другой прыступцы п’едэстала сярод камандзіраў страявога падраздзялення размясціўся Аляксандр Кунда.

Уладзіслаў Шпарла.

Фота Брэсцкага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь