Четверг, 18 января 2018

Прогулка по предпраздничному городу. А что понравилось Вам?

1 129

Перш чым расказаць пра ўражанні ад нашага невялікага рэйду па горадзе, згадаю сваё нечаканае і прыемнае здзіўленне яшчэ напачатку снежня. Пасля заканчэння рабочага дня зайшла ў магазін “Меркурый” і… Памяшканне  зіхацела ўбраннем. Работнікі філіяла “Прадтавары” аднымі з першых успомнілі пра навагоднія святы і тут жа паспяшаліся нагадаць аб гэтым пакупнікам.

Бліжэй да канца апошняга месяца года то тут, то там пачалі запальвацца  навагоднімі агеньчыкамі ёлачкі і туі каля адміністрацыйных будынкаў, штучныя лясныя прыгажуні з’явіліся ў многіх службовых кабінетах, вокны дамоў упрыгожылі папяровыя сняжынкі і святлодыёдныя гірлянды. Нельга сказаць, што наш горад зазіхацеў поўнасцю. Аднак, мяркуючы па ўбранні, свята чакаюць шмат дзе.

… Адчыняюцца вароты ДЭУ-25 і, быццам вітаючы гасцей, ззяе рознакаляровымі агеньчыкамі пушыстая туя ля самага ўезду на тэрыторыю прадпрыемства. Агеньчыкамі ўпрыгожаны і самі вароты. Стварае святочны настрой мішура ўнутры адміністрацыйнага будынка і, вядома ж, навагодняя ёлка да столі. У чаканні Новага года і Каляд сасновыя ялінкі паўсюдна ўпрыгожылі тэрыторыю ПМК-21. Святочнымі агеньчыкамі зіхацяць таксама аўтастанцыя і аўтапарк №11, будынкі лясгаса, Пружанскіх электрасетак, гімназіі і гарадскіх школ.

Асобна варта сказаць пра хлебазавод, адміністрацыя якога знайшла магчымасць упрыгожыць гірляндамі не толькі хвойнікі, але і іншыя дрэўцы, якія растуць побач. А таксама распарадзілася ўстанавіць на даху значных памераў Санта Клауса. Ну, як тут не заехаць па хлеб у магазін, што знаходзіцца побач?

Гэтак жа зазывае чароўнымі агеньчыкамі і магазін “Біруза”. Дарэчы, больш прыгожага ўнутранага навагодняга ўбрання памяшкання, чым там, убачыць пакуль не давялося.

Стараюцца не адставаць ад убрання адміністрацыйных памяшканняў і ўладальнікі прыватных дамоў і кватэр. Напрыклад, дом №33 па вуліцы Шырмы зіхацеў нават днём.

А вы падрыхтаваліся да сустрэчы навагодніх святаў? Час яшчэ ёсць, — у запасе тры дні.

Галіна Каляда, Аляксандр Мелеш (фота).

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *