Воскресенье, 26 сентября 2021

Актывісты «Белай Русі» правялі выязное пасяджэнне ў Баранавіцкім раёне

235

Пружанская раённая арганізацыя РГА «Белая Русь» прыняла ўдзел у выязным пасяджэнні савета Брэсцкай абласной арганізацыі на базе Баранавіцкага раёна.

Прынята рашэнне пра правядзенне справаздачна-выбарных сходаў, канферэнцый у арганізацыйных структурах РГА «Белая Русь», абмяркоўвалася пытанне ўдзелу ў святкаванні Дня народнага адзінства і іншыя пытанні.

Дэлегацыя наведала святыя месцы народнай памяці: месца гібелі першага Героя Беларусі У.М.Карвата, Калдычэўскі лагер смерці, Сцяну плачу, брацкую магілу ў г.п. Гарадзішча. Былі ўскладзены кветкі і вянкі, памяць загінулых ушанавалі мінутай маўчання. Падчас экскурсіі ў гісторыка-краязнаўчы музей Гарадзішчанскай СШ азнаёміліся з гісторыяй і сучасным жыццём Баранавіцкага раёна.

Госці таксама атрымалі інфармацыю пра дзейнасць сельскагаспадарчых і прамысловых прадпрыемстваў, падрабязна азнаёміліся з асаблівасцямі працоўнага жыцця птушкафабрыкі «Дружба».

Таццяна Кашкан, старшыня раённай арганізацыі РГА «Белая Русь»