Четверг, 20 января 2022

Прайшлі заняткі па ахове аб’ектаў тэрытарыяльнай абароны

423

Пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама С.М.Гука прайшлі заняткі па ахове важных аб’ектаў тэрытарыяльнай абароны.

У адпаведнасці з планам падрыхтоўкі былі падрабязна разгледжаны пытанні своечасовага планавання работ па гатоўнасці аб’ектаў да дзеяння ў небяспечны перыяд, абавязкаў адказных асоб пры правядзенні мерапрыемстваў па ўзмацненні аховы і іншыя накірункі.

Кіраўнікі аб’ектаў тэрытарыяльнай абароны, якія падлягаюць ахове, падчас заняткаў замацавалі веды па вядзенні адпаведнай дакументацыі і выкарыстанні інжынернага аснашчэння. Напрыканцы мерапрыемства была праведзена дэманстрацыя дзеянняў групы затрымання Дэпартамента аховы, якая паказала, як трэба спыняць факты незаконнага пранікнення на аб’ект.

Аляксей Іваноў, начальнік групы тэрытарыяльнай абароны ваенкамата