Воскресенье, 26 сентября 2021

«Магія танца» шукае ўдзельнікаў!

1 388

З мэтай раскрыцця творчага патэнцыялу дзяцей і моладзі сродкамі харэаграфічнага мастацтва, арганізацыі відовішчнага адпачынку, павышэння мастацкага ўзроўню танцавальных калектываў, ДУК «Пружанская цэнтралізаваная клубная сістэма» 26 верасня 2021 г. праводзіць рэгіянальнае свята-конкурс «Магія танца».

Конкурсная праграма адбудзецца ў Пружанскім гарадскім Палацы культуры.

Запрашаюцца да ўдзелу танцавальныя калектывы розных стыляў і накірункаў харэаграфічнага мастацтва: народны, эстрадны, «вулічны» танец, сучасная харэаграфія.

Даведкі і заяўкі на ўдзел прымаюцца да 19 верасня па тэл.: 21-3-05 або на email: kultura_pruzhan@brest.by, rcks_kultura@pruzhany.by.

Чакаем творчых, энергічных, таленавітых маладых людзей, удзельнікаў харэаграфічных калектываў неабыякавых да танцавальнай культуры!

Усе, хто танцуе, далучайцеся!