Воскресенье, 26 сентября 2021

Зрабіў свядомы выбар. Сяржант Аляксандр Жалнерка трэці год служыць у міліцыі і плануе атрымаць спецыялізаваную вышэйшую адукацыю

885

Сяржант міліцыі Аляксандр Жалнерка свядома зрабіў свой выбар у жыцці — аддаў перавагу службе ў органах аховы правапарадку і грамадскага спакою.

У 2019 годзе ён пасля заканчэння Брэсцкага палітэхнічнага каледжа і тэрміновай службы ў арміі прыступіў да выканання абавязкаў міліцыянера-вадзіцеля.

За кароткі час паказаў добрасумленнае і адказнае стаўленне да даручанай справы, дзякуючы чаму Аляксандр Анатольевіч нядаўна быў назначаны памочнікам дзяжурнага райаддзела міліцыі. Сваю далейшую перспектыву малады праваахоўнік бачыць толькі ў міліцыі, таму і мяркуе атрымліваць спецыялізаваную вышэйшую адукацыю.

Алег Сідарэнка. Фота Кацярыны Масік