Суббота, 22 сентября 2018

Как градусник чуть школу не закрыл

992

Тэрмометр — самы неабходны прадмет у нашых хатніх  аптэчках. Але разам з гэтым трэба разумець, што ён — і небяспечны. Ртуць, якая  трапляе ў паветра з пабітага градусніка, можа выклікаць моцнае атручванне. І, калі здараецца такая небяспечная сітуацыю, лепш за ўсё выклікаць спецыялістаў па дэмеркурызацыі.

Так адбылося ў пачатку снежня ў СШ №1, калі па неасцярожнасці разбіўся ртутны тэрмометр. Адразу да дзяжурнага дыспетчара з навучальнай установы паступіў трывожны выклік. Спецыялісты райаддзела па надзвычайных сітуацыях правялі дэмеркурызацыю памяшкання без эвакуацыі школьнікаў. Падчас абследавання пацярпелыя не выяўлены.

Дзмітрый Ліпко, старшы інспектар дзяржпажнагляду РАНС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *