Воскресенье, 20 мая 2018

Эксперимент ГАИ выявил… равнодушие

2 146

У рамках комплексу спецыяльных мерапрыемстваў «Асцярожна — пешаход!» супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі разам з добраахвотнымі дружыннікамі вырашылі правесці незвычайны эксперымент. На дарозе каля вёскі Слабудка быў размешчаны ўмоўна пацярпелы ад аварыі — апрануты манекен. На працягу пэўнага часу меркавалася падлічыць, колькі вадзіцеляў праявяць увагу да «пацярпелага».

Час для даследаванняў таксама быў выбраны спецыяльна: каля 17 гадзін, калі рух на гэтай дарозе асабліва ажыўлены. Загадзя былі папярэджаны медыцынская і выратавальная службы наконт трывожных выклікаў на месца «аварыі». Між тым, даішнікі атрымалі зусім іншыя вынікі эксперыменту, якія іх моцна здзівілі.

Паводле медыцынскай статыстыкі, першыя паўгадзіны пасля аварыі — вельмі важныя для жыцця пацярпелага. Улічваючы гэта, нават у крымінальным заканадаўстве ёсць артыкул, які прадугледжвае пакаранне за пакіданне параненага на месцы дарожна-транспартнага здарэння. Аднак менавіта за гэтыя паўгадзіны каля ўмоўна пацярпелага не спынілася ні адна машына. Спецыяльна на адлегласці былі пастаўлены пасты ДАІ, якія спынялі аўтамабілі і праводзілі апытанне вадзіцеляў. Некаторыя сцвярджалі, што напалохаліся, нехта «не заўважыў» ляжачага на дарозе чалавека, а хтосьці «спяшаўся ў горад патэлефанаваць». У выніку на тэлефоны спецыяльных служб не паступіла ніводнага паведамлення пра аварыю і пацярпелага.

Праз некаторы час каля месца ДТЗ спыніліся толькі А.Р.Голуб з в.Слабудка, М.М.Дзенісюк з г.Кобрына і С.С.Радзівончык з в.Ражковічы. Ім усім супрацоўнікі ДАІ выказалі падзяку за нераўнадушша. Штрафы атрымалі трое вадзіцеляў, якія праляцелі міма ўмоўна пацярпелага на хуткасці, якая перавышала дазволеную ў межах населенага пункта.

Даведка «РБ»:

«Наўмыснае пакіданне без дапамогі асобы, якая знаходзіцца ў небяспечным для жыцця і здароўя стане і пазбаўлена магчымасці прыняць меры да самазахавання… караецца абмежаваннем волі на тэрмін да двух гадоў або пазбаўленнем волі на той жа тэрмін». (З артыкула 159 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь).

Але тут ёсць і парушэнне чалавечай маралі. А калі б усё было на самой справе і на дарозе ляжаў пацярпелы чалавек? Такое раўнадушша з боку вадзіцеляў прынесла б трагічныя весткі яшчэ ў адну сям’ю. Давайце не забываць пра гэта.

4 комментариев

  • Здзіўляцца няма чаму — абыякавасць у нас паўсюдна. Такія эксперыменты варта часцей праводзіць, дык можа хоць каго-небудзь закране і ў наступны раз ужо пры сапраўдным пацярпелым спынецца.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Капец жэстачайшэнаклонил

    Абыякавыя? Согласен! В ином случае уже давно бы по-другому жили.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Гена

    Прятаться милиции надо было лучше ,а то лежит человек на дороге ,а за забором куча ментов стоит ,зачем остонавливаться?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *