Воскресенье, 21 января 2018

С августа водитель должен сам доказывать свою трезвость

1 230

Месяц таму на сваім аўтамабілі мяне спынілі супрацоўнікі ДАІ. “Алконт” паказаў наяўнасць мінімальнай дозы алкаголю. Тое, што незадоўга да паездкі я піў валяр’янавыя кроплі, ніхто да ўвагі не прыняў. На мяне склалі пратакол і, як цяпер высвятляецца, могуць пазбавіць права кіравання аўтамабілем. Я ў шоку. У мяне ж сям’я і малыя дзеці… І няўжо “карныя” меры могуць прыняць без медыцынскага агляду? На яго ж супрацоўнікі ДАІ мяне не накіроўвалі.

(Са званка ў рэдакцыю).

— Са жніўня бягучага года, — тлумачыць загадчыца юрыдычнай кансультацыі А.В. Мацаюк, — супрацоўнікі Дзяржаўтаінспецыі сапраўды могуць складаць пратаколы толькі на падставе паказанняў “Алконта”. Аднак калі з гэтым вадзіцель не згодзен і ўпэўнены, што цвярозы, даказаць сваю правату ён можа самастойна. А значыць, без усялякага накіравання ён можа адправіцца на медыцынскі агляд. І медработнікі па просьбе вадзіцеля павінны яго правесці. Галоўнае, патрэбна паспець гэта зрабіць на працягу двух гадзін з моманту спынення вадзіцеля супрацоўнікамі ДАІ. Аналіз крыві будзе самым дакладным сведчаннем: вадзіцель за рулём быў цвярозым ці п’яным.

У дадзеным выпадку даказаць правату вадзіцеля немагчыма. Як ён сам сцвярджае, пасля таго, як яго спынілі супрацоўнікі ДАІ, прайшоў ажно месяц. Меру пакарання вызначыць начальнік РАУС. Але, бясспрэчна, што пакаранне будзе прыменена як да вадзіцеля, які кіраваў транспартам у нецвярозым стане.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *