Воскресенье, 26 сентября 2021

Упрыгожваеце сядзібу або месца працы? Прыміце ўдзел у конкурсе!

465

Пружанскі райвыканкам нагадвае, што па 27 жніўня 2021 года праводзіцца штогадовы раённы агляд-конкурс на лепшае добраўпарадкаванне, санітарны стан і кветкавае афармленне тэрыторый Пружанскага раёна.

Агляд-конкурс праводзіцца па наступных намінацыях:

  • «Лепшая арганізацыя сельскагаспадарчай галіны»;
  • «Лепшая арганізацыя будаўнічай галіны, дарожнай галіны, энергетычнага комплексу і жыллёва-камунальнай гаспадаркі»;
  • «Лепшая арганізацыя прамысловасці, лясной гаспадаркі, транспарту, сувязі, гандлю і сферы паслуг»;
  • «Лепшая ўстанова сацыяльнай сферы, лепшы дзяржаўны орган»;
  • «Лепшы суб‘ект індывідуальнага прадпрымальніцтва»;
  • «Лепшая прыдамавая тэрыторыя аднакватэрных жылых дамоў»;
  • «Лепшая прыдамавая тэрыторыя шматкватэрных жылых дамоў».

Заяўку для ўдзелу ў аглядзе-конкурсе неабходна падаць у аддзел архітэктуры, будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама па 25 жніўня 2021 года.

Тэлефон для даведак: 2-23-11.