Четверг, 20 января 2022

«Вялікая размова з Прэзідэнтам»: мы ўсвядомілі ролю кожнага з нас на сваім месцы — Аляксей Талай

266

Аляксей Талай, нягледзячы на цесны графік, падрыхтоўку да Паралімпійскіх гульняў, ніяк не змог прапусціць «Вялікую размову з Прэзідэнтам». І падзяліўся ўражаннямі.

«Тут сабралася вялікая колькасць неабыякавых грамадзян Беларусі, людзей, што праявілі сябе актыўнай работай у сацыяльных сетках. У інтэрнэце фарміруецца пул блогераў, якія разумеюць, што ад іх многае залежыць у лёсе дзяржавы. Сёння мы ўсвядомілі ролю кожнага з нас, ролю чалавека на сваім месцы, калі не толькі Кіраўнік краіны павінен працаваць у поўнай меры, але і мы, простыя людзі», — сказаў паралімпіец.

Ён дадае, што прэс-канферэнцыя — магчымасць пачуць новае, пачарпнуць ідэі, размова — і крыніца мудрасці ад Кіраўніка краіны па разуменні глабальнага парадку ў свеце.

«Наша краіна паказала свету тое, як людзі з моцным лідарам могуць супрацьстаяць агрэсіі і майданным тэхналогіям, якія прыводзяць да дзяржаўнага перавароту, крыві», — акцэнтуе Аляксей Талай.