Среда, 21 октября 2020

На 5% повысилась стоимость услуг СТО

2 377

У лясгасе пачаўся зімовы ўлік дзікіх жывёл. Ужо складзены маршруты, па якіх 20-21 лютага пойдуць леснікі і егеры. Цяпер яны займаюцца падкормкай насельнікаў лесу на спецыяльных пляцоўках, дзе, спадзяюцца, і збярэцца іх асноўная маса ў дзень «перапісу».
***
Пружанскае райспажыўтаварыства ў мінулым годзе  па колькасці стацыянарных гандлёвых плошчаў на тысячу жыхароў заняла другое месца ў вобласці — 404 кв.м. пры нарматыве 280 кв. м. Забяспечанасць пасадачнымі месцамі ў прадпрыемствах грамадскага харчавання — 34,1 на тысячу чалавек пры нарматыве — 15 месцаў.
***
З 8 па 13 лютага ў Пружанскім аграрна-тэхнічным каледжы праходзіла акцыя «Мы супраць курэння». Агітбрыгады прапагандавалі адмову ад згубнай звычкі, раздавалі тэматычныя памяткі, календары, буклеты. Меркаванне навучэнцаў наконт шкоды курэння выкладчыкі вывучалі шляхам анкетавання. А ў сераду юнакі і дзяўчаты І-ІІІ курсаў прынялі ўдзел у лыжным кросе «Кідай курыць — станавіся на лыжы».
***
Удасканальваць прафесійнае майстэрства прыбылі ў 181 баявую верталётную базу парашутысты выратавальна-вышуковых дэсантных груп часцей ВПС. Да ўсяго яны будуць адпрацоўваць новую парашутную экіпіроўку. Першыя сёлета трэніровачныя палёты парашутыстаў на нашым аэрадроме прадоўжацца да вясны.
***
З 4 лютага кошт паслуг станцый дыягностыкі аўтамабіляў павысіўся на 5%. Дарэчы, таксама можна разместить объявление бесплатно авто. Напрыклад, дагэтуль праверка стану легкавога аўтамабіля, працуючага на бензіне, каштавала 26900 рублёў, цяпер — 28200 руб.
***
Наведванне памятных мясцін, выстаў і музеяў Вялікай Айчыннай вайны садзейнічае выхаванню маладога пакалення. Гэта добра разумеюць у Белалясоцкай школе, вучні і настаўнікі якой нядаўна наведалі выставу “Брэсцкая крэпасць. Мінулае і сённяшняе” і залу Перамогі ў аграрна-тэхнічным каледжы. Экскурсанты дзякуюць  за цікавую экскурсію адміністрацыі каледжа і кіраўніку гуртка музея Н.М. Сіўчук.
***
Першая субота лютага — час традыцыйных сустрэч выпускнікоў школ. Адбыўся  такі вечар і ў Хараўской сярэдняй школе. Сюды ў ліку іншых былых вучняў на ўрачыстую сустрэчу са сваімі аднакласнікамі прыязджаў нават з далёкага Хабараўска геолаг С.С.Васюковіч.
***
У  аграрна-тэхнічным  каледжы стартавала  акцыя «Пошта святога Валянціна». У спецыяльныя скрынкі можна апускаць валянцінкі і паштоўкі для навучэнцаў і выкладчыкаў. Тыя, каму будзе адрасавана найбольш валянцінак, стануць пераможцамі намінацый «Самы папулярны навучэнец» і «Самы папулярны выкладчык».

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *