Четверг, 24 мая 2018

Ураган «Берит» обесточил 32 населенных пункта в Пружанском районе

1 370
Моцны ўраган «Берыт», які нарабіў бедстваў у Калінінградскай вобласці, у выхадныя прыйшоў на Беларусь. Найбольш моцныя парывы ветру на Пружаншчыне зарэгістраваны 28 лістапада — да 19 метраў у секунду.
У выніку падзення дрэў на лініі энергаперадач былі абясточаны 28 трансфарматарных падстанцый, з-за чаго без святла засталіся 32 населеныя пункты. Праз некаторы час у большасці вёсак электрычнасць з’явілася, на найбольш пацярпелых участках працягваюцца аднаўленчыя работы. Пашкоджаны дахі на 15 будынках сацыяльнага і вытворчага прызначэння.
Шмат урону стыхія нанесла і сельскагаспадарчым прадпрыемствам. Найбольш пацярпелі ААТ «Вялікасельскае Агра», дзе пашкоджаны пяць аб’ектаў у вёсках Стараволя, Вялікае Сяло, Ліхасельцы і Ялова, а таксама ААТ «Айчына», дзе рамонту патрабуюць тры аб’екты. Дадатковыя выдаткі ўраган прынес і ААТ «Жураўлінае», «Мурава», «Шані-аграпрадукт». Агульная сума выдаткаў на ліквідацыю наступстваў разгулу стыхіі пакуль падлічваецца.
Алег Сідарэнка.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *