Понедельник, 24 сентября 2018

6 случаев ВИЧ-инфекции выявлено в районе с начала года

2 467
Вось ужо 30 гадоў рэгіструюцца выпадкі заражэння СНІДам. Тэма сёлетняга дня барацьбы  з гэтай хваробай – “Імкнуцца да нуля”. Мяркуецца звесці да нуля выпадкі заражэння ВІЧ ва ўзроставай катэгорыі ад 15 да 19 гадоў, выпадкі смерці, выпадкі дыскрымінацыі хворых, дасягнуць поўнага ахопу лячэннем тых, хто ў ім мае патрэбу.
Галоўная небяспека ВІЧ-інфекцыі, якая і вызначае яе сацыяльную значнасць, – практычна непазбежная гібель інфіцыраваных у сярэднім праз 10-12 гадоў пасля заражэння (пры адсутнасці неабходнага лячэння).
Да пачатку 2011 года хвароба забрала жыцці каля 30 мільёнаў чалавек, яшчэ каля 40 мільёнаў жылі з ВІЧ/СНІДам.
За апошнія 20 гадоў ВІЧ-інфекцыя паступова пранікала з першапачатковых ачагоў ЗША і Цэнтральнай Афрыкі на ўсе кантыненты і ва ўсе краіны свету. Па меркаванні і падліках экспертаў Сусветнай арганізацыі аховы здароўя,  кожны соты жыхар планеты ўжо заражаны ВІЧ.
Па стану на 1 лістапада 2011 года ў Рэспубліцы Беларусь зарэ-гістраваны 12751 выпадак ВІЧ-інфекцыі. За 10 месяцаў бягучага года выяўлена 992 чалавекі.
За перыяд з 1987 года на Пружаншчыне зарэгістраваны 12 выпадкаў ВІЧ-інфекцыі, з іх сёле-           та – 6. Пераважная большасць інфіцыраваных – гэта маладыя людзі ва ўзросце ад 15 да 29 год. Агульная колькасць хворых у гэтай узроставай групе ў нашым раёне – 8 чалавек. Па сацыяльных групах: служачыя – 8%, працуючыя – 50%, непрацуючыя – 34%, навучэнцы (школьнік) – 8%.
З 1987 года ў раёне ад ВІЧ-інфіцыраваных маці нарадзілася чацвёра дзяцей, у тым ліку адно сёлета. Дыягназ “ВІЧ-інфекцыя” пацверджаны ў аднаго дзіцяці. У раёне робіцца ўсё, каб знізіць рызыку заражэння нованароджаных інфіцыраванымі маці. Пачынаючы з 30-га тыдня цяжарнасці, жанчыны прымаюць спецыяльныя прэпараты, дзеткі нараджаюцца з дапамогай кесарава сячэння, такім мамам забаронена грудное кармленне.
Напярэдадні Дня барацьбы са СНІДам хочацца нагадаць, што інфіцыраваныя людзі ў быце ніякай небяспекі не ўяўляюць, а сама ВІЧ-інфекцыя даўно перастала быць хваробай наркаманаў, гомасексуалістаў і жанчын секс-бізнесу. Тым не менш, здаровы лад жыцця і выкарыстанне сродкаў бяспекі застаюцца адзіным гарантам вашага здароўя.
Максім ЖУКОВІЧ, загадчык аддзела эпідэміялогіі райЦГЭ.

  • Виталий

    печально… А глядя, как берут анализы лаборанты становится еще печальнее… Мне, например, не тяжело придти на анализ со своей парой новых перчаток. Лишь бы не ленились надевать. А то видим процесс: прокол, надавливание, кровь смешивается с перчаткой и ранкой. Забор крови. Протирание ваткой перчатку. СЛЕДУЮЩИЙ……

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • val

    А ведь правда…так оно и есть на самом деле. И причём не только в Пружанах, но и в Бресте в ж.д. поликлинике.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Виталий

    просто их еще петух жареный не клюнул (хотя у нас врят ли в таком признаются)

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Александр

    А разве вам кто-то запрещает приходить со своими перчатками и попросить лаборанта переодеть???? Все в ваших руках, уважаемые!!! Вы спросите,- сколько им выдают перчаток??? Лаборанты не виноваты в бестолковости наших правителей!!! Но главное — то , что вероятность заразится спидом от лаборанта равна нулю, да будет вам известно!!!! Не верите мне, сходите в санэпидемстанцию и вам прочитают лекцию!!!! Вы лучше переживайте за беспорядочные половые связи от которых заражаются гораздо чаще, примерно 80%!!!!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Виталий

    угу, ньюменделеевы открыли, что спид не передается через раны с кровью, бабушку свою сводите в санстанцию, пусть она послушает лекцию.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Если уж так судить, то и на маникюр страшно ходить… Уверена, что инструменты не одноразового использования и не стерильные… Бр-р!!! Больше не пойду))

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • лариса

    А сколько на данный момент ВИЧ инфицированных в пружанах

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *