Воскресенье, 26 сентября 2021

Гісторыя з фатаграфіяй. На вакзале ў Аранчыцах

1 083

З нагоды Дня чыгуначніка на вочы трапіла вось гэтае фота, зробленае напрыканцы 1970-х.


Быў час, калі будынак чыгуначнага вакзала ў Аранчыцах выглядаў менавіта так: падчас рамонту сцены і калоны абшылі шалёўкай, знізу паставілі драўляныя панэлі. Зручна ў доглядзе, нядорага і адносна экалагічна. Яшчэ не пачалася эра пластыку. Яшчэ вісіць на стэндзе свежы нумар газеты «Правда». Яшчэ без візы (і нават без пашпарта) на цягніку з Беларусі можна паехаць у краіны Балтыі і ва Украіну, на Чорнае мора і ў сярэднеазіяцкія рэспублікі, здзейсніць цэлае падарожжа па гарадах Расіі.


Так хацелася некуды ехаць, здавалася, што дастаткова сесці ў цягнік — і ўсе дарогі павядуць цябе менавіта ў тваю шчаслівую будучыню. Толькі значна пазней пачынаеш разумець, наколькі мае рацыю прымаўка «Добра там, дзе нас няма»…
Вядучая рубрыкі Ірына Сядова.
Фота з архіва Тамары Жарніцкай.