Воскресенье, 26 сентября 2021

Два падобных ДТЗ зарэгістравана ў Пружанскім раёне за суткі

1 866

Ноччу і раніцай у панядзелак на тэрыторыі раёна адбыліся два дарожна-транспартныя здарэнні. Першая аварыя здарылася а першай гадзіне ночы на дарозе Шарашэва-Купічы.


Вадзіцель легкавога аўтамабіля вырашыў абагнаць машыну, што рухалася спераду, для чаго выехаў на паласу сустрэчнага руху. У той жа момант з-за павароту насустрач выехала іншае аўто, адбылося лабавое сутыкненне.


Аднаго з пацярпелых вадзіцеляў заціснула ў пашкоджанай машыне. Спатрэбілася дапамога падраздзяленняў МНС, каб дэблакаваць параненага і перадаць яго медыкам. Пасажырка гэтага аўто не пацярпела.
*

Літаральна праз некалькі гадзін на пад’ездзе да г.п.Ружаны з боку г.Пружаны здарылася падобнае ДТЗ.


Вадзіцель легкавога аўтамабіля вырашыў абагнаць грузавік, калі той пайшоў на абгон транспарту спераду. У выніку легкавік сутыкнуўся з веліка-грузнай машынай і быў адкінуты на абочыну. У гэты момант па ёй ехаў веласіпедыст, жыхар в.Байкі. Мужчына трапіў пад колы аўто і быў шпіталізаваны з цяжкімі траўмамі.


Усе абставіны аварый зараз высвятляюць супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі.
Аляксандр Міхальчук, начальнік АДАІ.