Воскресенье, 26 сентября 2021

Як абараніць хатніх гадаванцаў ад хвароб летам? Расказвае ветэрынар Алена Астудзіна

590

Зразумела, што хатнія гадаванцы гэтак жа, як і людзі, хварэюць круглы год. Але, як і ў людзей, у іх ёсць сезонныя захворваннямі.

Ветэрынар Алена Астудзіна дапамагла вылучыць самыя распаўсюджаныя “летнія” праблемы, а таксама расказала, якім чынам іх можна пазбегнуць.


Сабакі

  1. Алергічныя рэакцыі і захворванні шкуры.
    Алергіі, як і ў катоў, звычайна выкліканы няправільным харчаваннем.
    Частай прычынай з’яўлення праблем з поўсцю з’яўляецца няправільнае высушванне пасля купання. Гэта тычыцца сабак з густым падшэрсткам, такіх, як аўчаркі, чаў-чаў. Не лянуйцеся добра выцерці жывёлу ручніком і нават высушыць фенам.
  2. Цеплавыя ўдары і перагрэвы.
    Здаецца, усім вядомы простыя правілы, якія трэба выконваць летам, тым не менш, пацярпелых ад спякоты сабак нямала. Нагадаем: у сабакі, які жыве ў вальеры ці ўтрымліваецца на ланцугу, абавязкова павінен быць цень і доступ да чыстай вады. На прагулку лепш адпраўляцца ранкам ці ўвечары, калі хоць крышачку халадней. Ні ў якім разе нельга пакідаць сабаку ў машыне.
    Пры гэтым адзначу, што дрэнны апетыт і змяншэнне актыўнасці пры высокай тэмпературы паветра – абсалютная норма паводзінаў.
  3. Укусы кляшчоў.
    Кожны гаспадар сабакі ведае, наколькі небяспечным можа быць укус кляшча, заражанага лайм-барэліёзам ці піраплазмозам. Знізіць рызыку захворвання могуць спецыяльныя каплі. Пасля прагулкі пільна аглядайце свайго гадаванца. Дарэчы, можна выбіраць каплі, якія абароняць і ад блох. Апошнія таксама дастаткова часта становяцца прычынай скурных захворванняў у любых хатніх жывёл.
    Кацярына Пашкевіч. Кацярына Масік (фота).
    Як абараніць іншых хатніх жывёл ад хвароб і няшчасных выпадкаў, чытайце ў нумары «Рб» за 24 ліпеня.