Суббота, 13 августа 2022

У ДТЗ загінуў непрышпілены вадзіцель

1 130


Здарэнне
адбылося 21 ліпеня каля 11.45 гадзін на трэцім кіламетры аўтадарогі Н-536 «Ярашэвічы-Зіновічы-Магілёўцы».

Паводле папярэдняй інфармацыі, 63-гадовы мясцовы жыхар, які рухаўся на аўтамабілі «Фольксваген», на закругленні дарогі не справіўся з кіраваннем, выехаў на абочыну, пасля чаго з’ехаў у кювет і перакуліўся.

У выніку непрышпілены аўтааматар вылецеў праз акно і ад атрыманых траўмаў памёр на месцы здарэння.