Четверг, 24 сентября 2020

Поможем человеку встать на ноги!

2 384

Аўтар рубрыкі «Жывы куток» у нашай раённай газеце, старшыня раённага таварыства галубаводаў, вельмі актыўны і жыццярадасны чалавек Сяргей Уладзіміравіч Буза трапіў у бяду.

Аднойчы, паднімаючыся да галубятні, ён паслізнуўся на коўзкай металічнай лесвіцы. Тая хвіліна падзяліла жыццё Сяргея на «да гэтага» і «пасля». «Пасля» адзначана болем і нерухомасцю. Яно доўжыцца ўжо два гады.

Не, Сяргей не прыкаваны да ложка. Ён па-ранейшаму актыўна працуе ў таварыстве галубаводаў. Нягледзячы на неймаверныя цяжкасці, дабіраецца на сустрэчы на інваліднай калясцы. (Дарэчы, днямі ў Пружанах па ініцыятыве Сяргея Бузы зноў адкрыецца выстава галубоў!). І не губляе надзеі: штодзённыя заняткі на трэнажоры, масажы, лячэнне ў рэспубліканскіх бальніцах і санаторыях, безумоўна, даюць плён. Вядома, не так хутка, як хацелася б, але Сяргей ужо спрабуе станавіцца на ногі.

У гэты час вельмі дарэчы быў бы трэнажор-імітатар хадзьбы. Сяргей бачыў такое прыстасаванне, калі сёлетняй восенню знаходзіўся на лячэнні ў санаторыі «Аксакаўшчына», і ўжо нават адшукаў яго ў продажы. Аднак для таго, каб купіць гэты імітатар, патрэбны 2 тысячы долараў. Такіх сродкаў, улічваючы цяперашняе становішча Сяргея і пастаяннае яго лячэнне, на якое штодзень патрабуецца шмат грошай, у сям’і, на жаль, няма.

Мы верым, што на свеце шмат добрых людзей, прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў, якія не застануцца раўнадушнымі да праблемы. Калі нас многа, гэтыя 2 тысячы здадуцца дробяззю. І велізарным шчасцем чалавека, калі ажыццёвіцца галоўная яго цяперашняя мара: стаць на ногі!

У цэнтры банкаўскіх паслуг №122 філіяла №113 ААТ «ААБ Беларусбанк» адкрыты дабрачынны рахунак на імя Бузы Сяргея Уладзіміравіча.

Яго рэквізіты:

дабрачынны рахунак №000008 ЦБП №122 філіяла №113 ААТ «ААБ Беларусбанк» — для фізічных асоб;

дабрачынны рахунак №000008 ЦБП 122 філіяла 113 ААТ «ААБ Беларусбанк» — для арганізацый.

Код банка 150501237, УНП 200095969.

Прамежкавы рахунак: 3819382118727.

Один комментарий

  • Добра было б яшчэ падаць нумар рахунку цалкам, таму што у Белаграпрамбанку ня здолелі прыняць пераказ.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *