Воскресенье, 26 сентября 2021

У Лінове патануў 22-гадовы мужчына

1 194

Трагічнае здарэнне адбылося ўвечары 18 ліпеня. 22-гадовы мясцовы жыхар адпачываў на беразе вадаёма каля аграгарадка і вырашыў пакупацца ў недазволеным для гэтага месцы.

Калі ён раптоўна знік з паверхні вады, то на дапамогу прыйшоў дзяжурны матрос-выратавальнік, а потым пад’ехалі і работнікі МНС. Але пошукі былі непаспяховымі. Цела тапельца на адлегласці ад берага 25 метраў і на глыбіні 2,5 метра знайшлі выкліканыя з Брэста вадалазы. Прычыны гібелі мужчыны зараз устанаўлівае судмедэкспертыза.
Юрый Амельянчук, старшыня райннай арганізацыі выратавання на вадзе.