Воскресенье, 26 сентября 2021

Рэцэпты на Біс: курыныя рулецікі з сырам і зелянінай

644


Рэцэпт ад інструктара-метадыста ДЮСШ №2 Вольгі Шанюк

ІНГРЭДЫЕНТЫ:
курынае філе (вялікае) — 2 шт.,
сыр цвёрды — 100 г,
зеляніна — 1 пучок,
часнок — 2-3 зубчыкі,
мука — 100 г,
алей — 100 г,
соль, перац на смак.
ПРЫГАТАВАННЕ
Курынае філе нарэзаць на тонкія лустачкі, адбіць, пасаліць, паперчыць, змазаць здробненым часнаком. На край кожнага кавалачка пакласці цёрты сыр з зелянінай. Сфарміраваць рулецікі, падгарнуць з бакоў, каб сыр пры смажанні не выцякаў, краі можна замацаваць зубачысткамі.
Укачаць рулецікі ў муцэ і абсмажыць да з’яўлення залацістай скарыначкі. Перад падачай выдаліць зубачысткі.
Смачна есці!