Воскресенье, 26 сентября 2021

На рэспубліканскіх спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы навучэнец Шчарчоўскага ВПК Яўген Яскевіч заняў другое месца

2 051

11-12 ліпеня ў Віцебску праходзіла рэспубліканскае першынства па лёгкай атлетыцы сярод юнакоў і дзяўчат 2006-2007 г.н. Сярэбраным прызёрам у ім стаў навучэнец Шчарчоўскага ВПК Яўген Яскевіч.
Да гэтага юнак неаднаразова перамагаў у абласных спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы, а вось поспех такога ўзроўню ў яго ўпершыню.

Як сведчыць настаўнік фізкультуры адукацыйнай установы С.А.Чарнак, пад кіраўніцтвам якога юны лёгкаатлет і рыхтаваўся да спаборніцтваў, спачатку хлопец нібыта не вылучаўся сярод іншых вучняў фізічнымі здольнасцямі.


— А потым захапіўся лёгкай атлетыкай і вось ужо два гады ўзмоцнена трэніруецца. І пры гэтым паспявае вельмі добра вучыцца ў школе. Скончыў дзявяты клас з сярэднім балам 8,8, — кажа Сяргей Аляксандравіч. — Але, які б накірунак хлопец ні выбраў у далейшым жыцці, вельмі хацелася б, каб ён працягнуў сябраваць са спортам.

— Я вельмі люблю дакладныя навукі, таму ў будучыні бачу сябе ў фізіка-матэматычнай сферы, — прызнаецца сам Яўген. — Але, як бы ні распарадзіўся лёс, спорт, а асабліва лёгкая атлетыка, назаўсёды застанецца маім захапленнем. Навука і спорт, лічу, цалкам сумяшчальныя паняцці.
На здымку: Яўген Яскевіч падчас спаборніцтваў.
Алена Зялевіч.