Среда, 23 сентября 2020

Как подать в суд на «лежачего полицейского»?

1 557

На «ляжачым паліцэйскім» на вуліцы Леніна я сарваў паддон аўтамабіля. Рамонт абышоўся ў кругленькую суму. У аўтамайстэрні мне параілі звярнуцца ў суд з іскам да арганізацыі, якая стварыла дарожную перашкоду з парушэннямі норм. Як гэта зрабіць?

Мікалай, г.Пружаны.

Сапраўды, кожны дарожны элемент мае нормы і патрабаванні да формы, памераў і нават колеру. Гэта тычыцца і розных калодзежных люкаў, якія часта на нашых дарогах або вышэй за вызначаныя два сантыметры, або ўвогуле знаходзяцца ў яме. «Ляжачыя паліцэйскія» таксама маюць стандарты. У многіх гарадах Беларусі такія перашкоды ўстанаўліваюць заводскай вытворчасці, але ў нас пакуль робяць з асфальту. Дарэчы, падобныя здарэнні зафіксаваны ў абласным цэнтры і шэраг пацярпелых аўтааматараў дамагліся матэрыяльнай кампенсацыі праз суд.

Як правільна аформіць іск, тлумачыць загадчыца юрыдычнай кансультацыі Алеся Вячаславаўна Мацаюк:

— Па-першае, падчас дарожна-транспартнага здарэння (а гэты выпадак можна аднесці да аварыі) неабходна выклікаць супрацоўніка дзяржаўтаінспекцыі. Ён зафіксуе выпадак, складзе пратакол. Можна таксама папрасіць даць ацэнку ў пратаколе хуткасці аўтамабіля і захаванне іншых правілаў дарожнага руху. Потым абавязкова звяртайцеся да эксперта (бліжэйшы ў гандлёва-прамысловай палаце г.Кобрына). Ён дасць матэрыяльную ацэнку атрыманаму ўрону, вызначыць яго прычыны. Дакумент эксперта, а не станцыі тэхабслугоўвання, і будзе з’яўляцца важным для судовага разбіральніцтва.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *