Вторник, 29 сентября 2020

Только для детей! Совместный проект газет «Раённыя будні» и «Зорька»

1 295

Даўным-даўно, калі вашы дзядулі і бабулі хадзілі ў школу, у свет выходзіла наша «раёнка». Тое ж самае было і тады, калі за партамі сядзелі вашы таты і мамы. Цяпер навуку спасцігаеце вы — і ёсць «Раённыя будні». Дык давайце цяпер пасябруем. Спецыяльна для вас у газеце будуць выходзіць і дзіцячыя старонкі, на якіх вы, юныя чытачы, знойдзеце шмат цікавага і карыснага для сябе. Акрамя таго, у вас з‘явіцца магчымасць паўдзельнічаць у конкурсах, якія мы мяркуем праводзіць часта, і атрымаць прыз.

Мы чакаем ад вас лісты з цікавымі гісторыямі пра вашых настаўнікаў, бацькоў і сяброў. Пра тое, што адбываецца ў вашым класе або двары дома. Безумоўна, самыя вясёлыя і сур’ёзныя, павучальныя

і забаўляльныя знойдуць месца ў «Газетцы-дзетцы».

Першы нумар шукай у газеце за 16 лістапада!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *