Воскресенье, 26 сентября 2021

У юных картынгістаў пасля вымушанага перапынку аднавіліся трэніроўкі. Далучайцеся!

1 912

Пасля перапынку аднавіў сваю работу гурток картынгу ў раённай структуры ДТСААФ.


Затрымка была з-за пошуку трэнера. Цяпер на пасаду яго заступіў Аляксандр Садоўскі. Як адзначае старшыня раённай структуры ДТСААФ В.М.Гарахавіцкі, новы кіраўнік гуртка актыўна ўзяўся за свае абавязкі, дзякуючы чаму, за кароткі час была падрыхтавана трэніровачная тэхніка і пачаўся набор выхаванцаў. Сёння картынг асвойваюць сямёра дзяцей, але чакаецца, што група істотна павялічыцца ў самы бліжэйшы час.


Зараз малыя разам з трэнерам адпрацоўваюць розныя манеўры, вывучаюць тэхніку хуткаснага ва-джэння. Зразумела, што ў бягучым сезоне яны наўрад ці паўдзельнічаюць у адпаведных спаборніцтвах, але на будучыню ўжо маюць планы на прызы і ўзнагароды.
Алег Сідарэнка.
Фота Кацярыны Масік.