Воскресенье, 26 сентября 2021

Хуткасць ветру да 17 м/с, выпала 36 мм ападкаў пры месячнай норме 26 мм. Такім на Пружаншчыне быў першы дзень ліпеня

686

Як гэта часта бывае, моцная спёка змяняецца прыроднымі катаклізмамі ў выглядзе шквалістага ветру і значнымі ападкамі. Падобны ўдар стыхіі адчулі на сябе і жыхары Пружаншчыны ў першы дзень ліпеня.

У выніку праходжання цыклона была зафіксавана хуткасць ветру да 17 м/с, выпала 36 мм ападкаў пры месячнай норме 26 мм.

Не абышлося без наступстваў. У асноўным пацярпелі сельскагаспадарчыя вытворчыя аб’екты.

Паводле інфармацыі МНС, найбольш пацярпеў МТК «Сухопаль» ААТ «Жураўлінае», дзе на будынках прахадной, дойнага цэха, радзільнага аддзялення, утрымання нецеляў і цялушак былі сарваны лісты профільнага насцілу.

Таксама стыхія прычыніла ўрон і будучаму ўраджаю, страты пакуль падлічваюцца.
Алег СІДАРЭНКА.
Фота Ірыны БУШКО і Кацярыны МАСІК