Суббота, 13 августа 2022

Рэцэпты на Біс: плоў турыстычны

980

Лета – час паходаў і турзлётаў. А плоў у казане — найсмачнейшая страва. Сакрэтамі яго прыгатавання падзяліўся вопытны турыст Міхаіл Зелянееў.


ІНГРЭДЫЕНТЫ:
свініна (шыйная частка) – 1,5 кг,
морква – 5 шт.,
цыбуля рэпчатая – 4 буйныя цыбуліны,
алей – 150 г,
запраўка для плову,
перац духмяны – 5 гарошын,
лаўровы ліст – 5 шт.,
часнок – 2 галоўкі (не чысціць!),
рыс басмаці (даўгазерневы) – 1,5 кг.
ПРЫГАТАВАННЕ:
Перад пачаткам гатоўкі рыс трэба заліць кіпенем і пакінуць на 40 мінут.
Разагрэць казан на моцным агні. Уліць па сценках алей, каб змазаць ім усю пасудзіну.
Калі алей закіпіць, укінуць папярэдне нарэзанае кубікамі па 3 см мяса. Абсмажыць мяса з усіх бакоў і дадаць нарэзаную кубікамі цыбулю. Калі цыбуля набудзе залацісты колер, дадаць нацёртую на буйной тарцы моркву. Смажыць пяць мінут, дадаць соль, перац, лаўровы ліст і ваду (столькі, каб пакрыць прадукты, якія ўжо ў казане). Накрыць накрыўкай і тушыць на невялікім агні 20 мінут.
Дадаць рыс, не перамешваць, але раўнамерна размеркаваць яго па казане, акуратна даліць ваду на 2 см вышэй за рыс. Утыкнуць унутр дзве галоўкі часнаку. Накрыць накрыўкай і тушыць яшчэ 30 мінут. Пры неабходнасць дадаваць ваду.
З гатовай стравы дастаць часнок, шумоўкай перамяшаць рыс, пачынаючы са дна казана.
Смачна есці!