Воскресенье, 26 сентября 2021

З Днём Незалежнасці!

852

Паважаныя жыхары Пружаншчыны! Дарагія ветэраны!
Віншуем вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!

Галоўнае дзяржаўнае свята аб‘яднала людзей розных пакаленняў, нагадваючы пра доўгі і нялёгкі шлях станаўлення нашай краіны.

Суровым выпрабаваннем для ўсіх стала Вялікая Айчынная вайна, у гады якой загінуў кожны трэці беларус. Таму мы штогод аддаём даніну павагі выключнаму гераізму людзей, якія выратавалі свет ад фашысцкай чумы. Мужнасць, патрыятызм і любоў да Радзімы салдатаў Перамогі стварылі духоўны падмурак, на якім пабудавана наша міралюбнае грамадства са сваімі традыцыямі і пераемнасцю пакаленняў.

За дзесяцігоддзі міру і стабільнасці, дзякуючы самаадданай працы землякоў, параненая беларуская зямля пераўтварылася ў квітнеючыя сады і палі, сучасныя аграгарадкі і прамысловыя цэнтры.

Жыхары нашага раёна, якія аднымі з першых сустрэлі ворага, беражліва захоўваюць памяць пра народны подзвіг і перадаюць яе нашчадкам, каб больш ніколі варожыя боты не тапталі Радзіму. У Год народнага адзінства пружанцы працягваюць умацоўваць дабрабыт раёна добрымі справамі і пачынаннямі.

Дарагія землякі! Сардэчна жадаем вам шчасця, невычэрпнай энергіі, жыццёвага аптымізму і новых дасягненняў на карысць любімай Радзіме.
Ю.Ю. Бісун, старшыня Пружанскага райвыканкама.
М.П. Кудравец, старшыня Пружанскага раённага Савета дэпутатаў.