Суббота, 13 августа 2022

У Пружанах у ДТЗ пацярпела непаўналетняя веласіпедыстка

1 336

30 чэрвеня прыблізна ў 16.55 гадзін, па папярэдняй інфармацыі, 58-гадовы жыхар в. Сланімцы Пружанскага раёна кіраваў аўтамабілем «МАЗ» і рухаўся па вул. Шашэйнай у г. Пружаны.

Паблізу дома №7 вадзіцель здзейсніў наезд на 11-гадовую мясцовую жыхарку, якая рухалася ў сустрэчным накірунку на веласіпедзе і паварочвала налева для з’езду на тратуар.

Непаўналетняя дзяўчынка з траўмамі шпіталізавана ў медыцынскую ўстанову.