Воскресенье, 26 сентября 2021

Рэцэпты на Біс: спартыўная талерка

2 153

Рэцэпт ад спартсмена Дзмітрыя Нічыпаровіча.


ІНГРЭДЫЕНТЫ:
яечныя бялкі — 6 шт.,
палова шклянкі гатовай аўсянай кашы,
банан (або іншыя фрукты) — 1/2,
маліна — 1/4 шклянкі,
грэцкія арэхі (або міндаль) — 1/8 шклянкі,
мёд, карыца.

ПРЫГАТАВАННЕ
Жадаеце пачаць дзень з пабудовы мускулаў? Тады гэтая страва для вас!
Яечныя бялкі пасмажыць на патэльні, дадаць кашу, карыцу і мёд. Усё добра перамяшаць, зверху пакласці нарэзаны банан, маліну і арэхі.
Смачна есці!