Воскресенье, 26 сентября 2021

«Санкцыі ўдараць па людзях». Даведаліся, што на гэты конт думаюць пружанцы

1 213

Беспрэцэдэнтныя і неабгрунтаваныя санкцыі, якія ўводзяцца еўрапейскімі краінамі і ЗША ў адносінах да Беларусі, выклікаюць у людзей відавочнае абурэнне. Што думаюць пра такі ціск на суверэнную дзяржаву і яе грамадзян жыхары Пружан?

Уладзімір Жалнерчык, дырэктар ДЛГУ «Пружанскі лясгас»:


— Кожная дзяржава мае права на свой шлях развіцця. А чаму Беларусь павінна быць выключэннем з гэтага спісу? Урокі гісторыі вучаць, што размова з пазіцыі сілы ні да чаго добрага ніколі не прыводзіла. Санкцыі — не лепшы сродак міжнароднай палітыкі, паколькі ад іх церпяць не толькі тыя, на каго яны накіраваны. У склаўшайся вакол Беларусі сітуацыі інтарэсы еўрапейскіх кампаній, якія наладзілі супрацоўніцтва з беларускімі прадпрыемствамі, таксама застануцца закранутымі. Наўрад ці работнікі кампаній, звязаных, напрыклад, з дрэваапрацоўчай галіной, будуць рады сядзець без работы, калі застануцца без беларускай сыравіны.
Прафесія лесавода — мірная. Мы хочам расціць лес — адно з галоўных багаццяў нашай краіны. Мець стабільную работу і заработную плату, быць упэўненымі ў заўтрашнім дні, жыць і гадаваць дзяцей у спакойнай, квітнеючай краіне. А пагрозы новымі санкцыямі — нішто іншае, як спроба запалохаць беларусаў, якія не паддаліся заклікам разбурыць сваю эканоміку і сваю краіну.
Санкцыі вядуць да стварэння сацыяльнай напружанасці ў працоўных калектывах, скарачэння рабочых месцаў, зніжэння ўзроўню жыцця простых грамадзян. Перакананы, што ўзвядзенне глухіх сцен у выглядзе эканамічных санкцый не прывядзе да добрых вынікаў.

Алена Карсюк, галоўны спецыяліст па ідэалагічнай рабоце ААТ «Пружанскі малочны камбінат»:


— Мяркуючы па тым, што адбываецца вакол Беларусі, відавочна, што шэраг дзяржаў сёння ставіцца да беларускіх палітыкаў, якія ўцяклі за мяжу, як прадстаўнікоў беларускага народа. Цяпер вось высветлілася, што «беларусы» быццам бы хочуць санкцый. Але ж ні адзін разважлівы чалавек не скажа такога, бо разумее, што ўсе эканамічныя абмежаванні накіраваны на захоп рынкаў і лабіраванне сваіх інтарэсаў на міжнароднай арэне. У сучасным свеце даволі жорсткая канкурэнцыя: як толькі адзін гулец сыходзіць з рынку ці хаця б зніжае сваю прысутнасць на ім, гэтую нішу тут жа займаюць яго канкурэнты.
Новы пакет санкцый, які закранае беларускую эканоміку, тычыцца цэлых сектараў. Гэтыя меры здольны пагоршыць інвестыцыйны клімат у краіне, падарваць давер інвестараў і імідж краіны на міжнародным узроўні. Але першыя, хто церпіць ад санкцый, — не прадпрыемствы, а звычайныя беларусы. Некаторыя прадпрыемствы і арганізацыі ўвогуле могуць быць вымушаны спыніць сваю дзейнасць. І добра, калі абыдзецца толькі зніжэннем даходаў работнікаў — верагодны скарачэнні.
Работнікі нашага прадпрыемства — гэта мірныя людзі, якія любяць тое, чым займаюцца. Усё, чаго мы хочам, — жыць у міры і дастатку, захоўваць і прымнажаць тое, да чаго імкнуліся апошнія гады. А эканамічныя санкцыі не вырашаць палітычных праблем, яны толькі разбураць адносіны паміж краінамі, прадпрыемствамі, знізяць тавараабарот, зарплату работнікаў і «ўдараць» па простых людзях.

Іван Мартынюк, індывідуальны прадпрымальнік:


— Пацярпеўшы паражэнне ў спробе звяржэння ўлады ў нашай краіне, Захад у лютасці. Стра-ціўшы шмат грошай на няўдалай авантуры, ён гатовы сабе «адмарозіць вушы», толькі каб нашкодзіць Беларусі. Бо эканамічныя санкцыі заўсёды нясуць шкоду не аднаму боку. Ну, аблятаюць еўрапейскія авіяперавозчыкі Беларусь з-за спланаванай іх спецслужбамі правакацыі, марнуючы паліва, час і грошы. Ну, не будзе на Украіне беларускага бензіну і дызпаліва. Ну, не атрымаюць еўрапейцы нашу прадукцыю і сыравіну. І гэта ўсё для «карысці» беларускага народа, пра што так слёзна просяць тыя «заступнікі», якія збеглі ў Еўропу?
Заходні свет ужо даўно атакавала нейкая бацыла вар’яцтва. Выдуманая дэмакратыя, якая на іх краіны не распаўсюджваецца, але служыць падставай для ўмяшання ў справы іншых суверэнных дзяржаў. Ідыёцкая міграцыйная палітыка, калі ў свае краіны ўпускаюць мільёны мігрантаў, а ўласнае насельніцтва вымушаюць з’язджаць. Праслаўленне гомасэксуалізму і лесбіянства, манія велічы, калі ім здаецца, што яны могуць павучаць і судзіць увесь свет… Хіба гэта нармальна? Нікога ўжо не цікавяць здаровы сэнс, логіка, факты. Дыпламатыя пераходзіць на мову вуліцы. І нават калі б не было інцыдэнту з самалётам, яны абавязкова выдумалі б што-небудзь іншае, каб увесці санкцыі.
Пройдзе крыху часу, і Беларусь знойдзе новыя рынкі збыту. Ініцыятары санкцый усведамляюць, што такім чынам паставіць нашу краіну на калені не атрымаецца, але гэта паслужыць стымулам для далейшай інтэграцыі ў Саюзную дзяржаву. А вось крайнімі для ўсіх застануцца «самазванцы» і «саманазначэнцы» ад беларускай апазіцыі, якія просяць аб увядзенні пакетаў санкцый супраць свайго народа. Менавіта ім трэба будзе прад’яўляць рахункі за панесеныя ўсімі страты.