Воскресенье, 26 сентября 2021

Траса Н-521 Ружаны-Лыскава нарэшце поўнасцю заасфальтавана

642

Гэту дарогу, працягласцю амаль 14 кіламетраў, «апраналі» ў цвёрдае пакрыццё на працягу чатырох папярэдніх гадоў. І зараз, як паведаміў начальнік ДРБУ-140 А.В.Субота, работы вядуцца адразу на двух апошніх участках агульнай працягласцю больш за чатыры кіламетры. Задзейнічана больш за 10 адзінак тэхнікі, дзякуючы чаму працэс ідзе паскоранымі тэмпамі.


— Асфальтавае пакрыццё было зроблена на пачатку гэтага тыдня, засталося выканаць падсыпку абочын, адвесці кюветы і правесці паверхневую апрацоўку для падаўжэння тэрміну службы дарогі,— зазначае Аляксандр Васільевіч.— У жніўні бягучага года пасля ўстаноўкі дарожных знакаў поўнасцю асфальтаваная траса
Н-521 будзе гатова да спраўнай эксплуатацыі.

Фінансаванне будаўніцтва дарогі вядзецца з абласнога і рэспубліканскага бюджэтаў, адкуль прадпрыемству выдзелена больш за паўтара мільёна рублёў.

Алег Сідарэнка.