Вторник, 12 ноября 2019

Доллары по паспорту. Почему?

2 034

З 9 лістапада ўступіў у дзеянне Указ №449 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб некаторых пытаннях ажыццяўлення валютна-абменных аперацый фізічнымі асобамі», адным з пунктаў якога ўстанаўліваецца продаж фізічным асобам замежнай валюты, плацёжных дакументаў у доларах або еўра за беларускія рублі толькі пры прад’яўленні дакумента, які засведчвае асобу. Для рэгістрацыі пакупнікоў долараў ЗША, еўра і расійскіх рублёў у банках устаноўлена спецыяльнае праграмнае забеспячэнне.

Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь вызначаны спіс дакументаў, якія могуць засведчваць асобу. Да іх адносяцца пашпарт грамадзяніна РБ, від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь, пасведчанне бежанца, пашпарт грамадзяніна іншай дзяржавы.

Такая практыка ўжо дзейнічала ў нашай краіне дзесяць гадоў таму. Але потым ад яе адмовіліся. Чаму ж кіраўніцтва рэспублікі зноў вырашыла звярнуцца да яе? Як тлумачыцца, зроблена гэта «ў мэтах упарадкавання ажыццяўлення фізічнымі асобамі валютна-абменных аперацый, папярэджання легалізацыі даходаў, звязаных са злачыннай дзейнасцю, або фінансавання тэрарыстычнай дзейнасці».

У сувязі з новаўвядзеннем шэраг пытанняў ад нашых чытачоў мы адрасавалі намесніку дырэктара цэнтра банкаўскіх паслуг філіяла №113 ААТ «ААБ «Беларусбанк» Марыне Эдмунда-

саўне Свістун.

Пытанне 1.

Ці трэба прад’яўляць пашпарт пры продажы банку валюты?

— Не, такое новаўвядзенне тычыцца толькі продажы валюты фізічным асобам. Для адваротнага працэсу не прадугледжана ніякіх працэдур якога-небудзь дакументарнага афармлення. Тое ж можна сказаць і пра перавод укладу ў беларускіх рублях на валютны рахунак і наадварот.

Пытанне 2.

Рэгістрацыя пакупнікоў валюты патрэбна, напэўна, для таго, каб устанавіць абмежаванні ў продажы?

— Ніякіх абмежаванняў не прадугледжваецца: кожны можа набыць столькі, колькі неабходна. І прыйсці ў банк столькі разоў, колькі пажадаецца.

Гэта робіцца для таго, каб у валютна-абменных аперацый было больш празрыстасці. І той, хто набывае долары або еўра для далейшай перапродажы, павінен разумець, што дзяржава мае інфармацыю пра яго супрацьпраўную дзейнасць.

Пытанне 3.

У банках таксама працуюць людзі, і яны могуць паспрыяць таму, што інфармацыя (імя і прозвішча, адрас пражывання) пра буйнога пакупніка можа трапіць да злачынцаў. Якім чынам банк будзе абараняць канфідэнцыяльнасць такіх аперацый?

— У кожнай фінансавай установы ёсць такое паняцце, як банкаўская тайна. Пры прыёме на работу кожны спецыяліст, які непасрэдна можа атрымаць доступ да такой інфармацыі, падпісвае дакумент аб захаванні банкаўскай тайны. За парушэнне прадугледжана вельмі строгая адказнасць, у рамках якой звальненне — самае мяккае пакаранне.

Банк можа, што прадугледжана беларускім заканадаўствам, даць інфармацыю пра сваіх кліентаў або здзейсненыя імі аперацыі толькі па запатрабаванні судовых органаў і некаторых праваахоўных і натарыяльных структур. Але для гэтага павінен быць правільна аформлены спецыяльны дазвол. Такая ж практыка дзейнічае і ў іншых краінах свету.

Пытанне 4.

Магчыма, такім чынам кіраўніцтва краіны жадае збіць попыт на замежную валюту?

— Як гаварыла раней, ніякіх абмежаванняў не будзе. Якім чынам тады збіваць попыт? Дарэчы, ва Украіне такое правіла дзейнічае даўно і сёлета аналітыкі адзначаюць рост папулярнасці ўкраінскай грыўны. Нашым кліентам да патрабавання прад’явіць пашпарт пры пакупцы валюты трэба падыходзіць як да звычайнай фармальнасці.

Падрыхтаваў  Алег Сідарэнка.

  • Толмачев

    Вы бы лучше, товарищи журналисты, задали другой более актуальный вопрос Марине Эдмундовне. Что происходит со льготным кредитованием индивидуального домостроения. Кредиты якобы выданы. Небольшая их часть освоена по чековым книжкам. Чековые отменены — банки «работают» по счет-фактурам. Если это конечно можно назвать работой. Счет-фактуры действительны в течении 7-10 дней. Банк их не оплачивает по месяцу. А в последнее время вообще не оплачивает. Как в такой ситуации можно воспользоваться льготным кредитом на строительство? Формально он выдан. Реально потратить его нет возможности. В то же время в кредитном договоре имеется пункт, в котором говорится, что банк обязуется своевременно оплачивать представленные счет-фактуры. При этом нигде не оговаривается никаких условий есть для этого деньги у банка или нет. Заключили договор — будьте добры исполняйте. А то в ответ на подобные вопросы слышно лишь: «Нет денег!». А куда они подевались? Заключая договор банк ведь знал, что с его счетов будет списана такая-то сумма. Так и давайте её списывать, переводя деньги на счета магазинов. Куда подевалось-то всё? Ведь договор двухсторонний. Банк его добросовестно не исполняет. Цены растут. Деньги потратить не возможно. Кредит обесценивается. А ведь потом настанет время, когда банк начнет требовать уплаты процентов по кредиту. И что? Сказать ему в ответ у меня нет денег? Ага. И банк развернется и уйдет? А ведь это все происходит и произойдет в рамках одного и того же кредитного договора. Лучше бы газета помогла разобраться в этом вопросе. Хотя «разбор» изначально предрешен и предсказуем: «В виду ….. в банке нет средств». НО ВЕДЬ ЕСТЬ ДЕЙСТВУЮЩИЙ ДОГОВОР!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Жэстачайшы Капец

    Толмачев, эта Марина — пешка на шахматной доске. В Вашем вопросе надо ответ искать, как минимум, в администрации усатого таракана.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Виталий

    это тонкие хитрости бульбаномики )))

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Виталий

    и уже нашли козлов отпущения ))) для наивных бабок.
    Людвих Аристархович, а что это такое? ))) а яж и не знау что цэны у нас такия ))))

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Денис

    Расскажите лучше ,друзья,продадут ли валюту мне по паспорту дочки ,которой 3 годика?В Указе жэстачайшэва про это ничего не сказано.И если нет -жалобная книга-не дают-вызываем наряд милиции за административное правонарушение(невыдача жалобной книги по первому требованию)!!!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Виталий

    а что у дочки 3-х лет паспорт есть? ))
    В целом ничего страшного в приобретении валюты по паспорту нет. Вполне нормальная и цивилизованная процедура, с целью выявить гастарбайтеров не платящих налоги. И суммы там будут от 5-10 тысяч долларов, когда вами кто то заинтересуется. А с горем пополам купленная сотка другая баксов всем органам до одного места )) Вполне нормальное решение.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • val

    Виталий, ты где живёшь вообще? У любого ребёнка, которого родители хоть раз вывозили за границу есть паспорт (ну, наверное, кроме грудничков до года)

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Виталий

    это немножко разные вещи. еще скажи, что трехлетние детки налоги платят 😀

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Семен

    Также в указе ничего не сказано о том, что любой кассир может воспользоваться Вашими паспортными данными и продать любому знакомому, родичу, другу и т.д. немереную сумму баксов. А вы об этом и знать ничего не будете и никому не докажете, что не покупали и у Вас отродясь не было таких грошей, т.к. в базе все будет чотко проведено, а то, что у Вас не сохранилось чека — Ваши проблемы… Эта схема у банкиров уже круто работала в 90-е, когда была продажа по паспорту…Почему об этом никто не спросит?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *