Воскресенье, 26 сентября 2021

Рэаліі рэнтгеналагічнай службы Пружанскай ЦРБ

1 141

Правядзенне дыягнастычных і прафілактычных рэнтгеналагічных даследаванняў органаў і сістэм арганізма з мэтай выяўлення захворванняў — асноўная задача рэнтгеналагічнай службы.

Сёння штат гэтага аддзялення Пружанскай ЦРБ налічвае больш за дзесяць чалавек. Нягледзячы на тое, што кабінет працуе з 8 да 17 гадзін, арганізавана кругласутачнае дзяжурства рэнтгенлабарантаў. Да такіх няштатных сітуацый адносяцца, напрыклад, аварыі.

— Пакуль пацярпелага ў ДТЗ вязуць у бальніцу, мы ўжо са сваім апаратам чакаем у рэанімацыі, — расказвае рэнтгенлабарант Таццяна Шчарбанёва. — Калі ў аперацыйнай аперыруецца пацыент пад пераносным рэнтгенапаратам, мы прымаем удзел у працэсе. Гэта бясцэнны вопыт, які дадае лабарантам кваліфікаванасці. Такі спецыяліст, як правіла, можа нават падказаць урачу, на што звярнуць увагу на тым ці іншым здымку. Што ўжо гаварыць пра грубыя паталогіі…

У штатным рэжыме адзін работнік рэнтгеналагічнай службы за свой рабочы дзень абслугоўвае каля трох дзясяткаў чалавек. Але апошні год стаў сапраўдным выпрабаваннем на трываласць: з-за пандэміі нагрузка павялічылася ўтрая — іншы раз за змену рэнтген-лабаранту даводзіцца прымаць каля сотні пацыентаў.

Марына Вакульская, фота Кацярыны Масік