Воскресенье, 26 сентября 2021

У Пружанскім раёне прайшла рэспубліканская веласпартакіяда

1 436

Спаборніцтвы праходзяць па летніх і зімовых відах спорту. Усяго іх больш за 20. Пружанскі раён, які традыцыйна прымае абласныя веласпартакіяды, невыпадкова быў абраны месцам для правядзення веласіпедных гонак.

Пазмагацца сюды з’ехалася сем каманд веласіпедыстаў з усіх абласцей і сталіцы краіны — усяго 80 удзельнікаў.

Стартавалі і фінішавалі веласіпедысты каля будынка Дома культуры ў Клепачах. Праграма веласпаборніцтваў была чатырохдзённай і даволі насычанай.

Пачаліся яны ў мінулую нядзелю з індывідуальнай гонкі. Хлопцам і дзяўчатам трэба было як мага хутчэй пераадолець 10 км.

Эстафета, якая прайшла на наступны дзень, складалася з асобных заездаў для мужчын і жанчын. На ёй, дарэчы, хлопцы, якія выступалі за Брэстчыну, занялі трэцяе месца. Але дзяўчаты выступілі крыху горш. Вынік — шосты радок у пратаколе.

15 чэрвеня прайшла групавая гонка. Доўгі час першым трымаўся Максім Малышка з Баранавіцкага раёна. Але захаваць лідарства да апошніх секунд не ўдалося. Завяршыліся спаборніцтвы крытэрыумам.

У камандным заліку па выніках спартакіяды не было роўных веласіпедыстам з Гродзенскай вобласці. На другім месцы —школьнікі Магілёўшчыны, а на трэцім — спартсмены з Віцебскага рэгіёну.

Больш фотаздымкаў — на нашых старонках у сацыяльных сетках Укантакце і Аднакласнікі.

Влад Шпарла, фота Кацярыны Масік