Воскресенье, 26 сентября 2021

Вадзіцель «Фольксвагена» збіў 62-гадовую веласіпедыстку ў Пружанах. Жанчына шпіталізавана

1 607

У выхадныя дні на Брэстчыне адбыліся ДТЗ у Баранавіцкім і Пружанскім раёнах.

12 чэрвеня, у суботу, прыблізна ў 10.40 гадзін 34-гадовы вадзіцель «Фольксвагена» пры руху заднім ходам на скрыжаванні вуліц Чырвонаармейскай і Свабоды ў Пружанах здзейсніў наезд на веласіпедыстку. 62-гадовая жанчына рухалася па краі праезнай часткі.

У выніку ДТЗ веласіпедыстка з траўмамі шпіталізавана.

Прэсс-служба МУС Рэспублікі Беларусь