Суббота, 18 сентября 2021

Работнікі Пружанскага ПМС аднаўляюць мост праз р. Левая Лясная

471

Як паведаміў дырэктар ДУВП «Пружанскае ПМС» А.А. Шахновіч, меліяратары прыступілі да аднаўлення шлюза-рэгулятара праз раку Левая Лясная, які разбурыўся ўвечары 25 мая на трасе мясцовага значэння Н-525 Шчарчова-Шарашэва каля вёскі Брады. Збудаванне, «узрост» якога складае амаль паўстагоддзя, не вытрымала гідралагічнай нагрузкі і ў выніку размыву грунту абрушылася.

Падчас абмеркавання сітуацыі і з улікам асаблівасцей дарогі было прынята рашэнне аб поўным аднаўленні шлюза-рэгулятара. Зараз там вядуцца дэмантажныя работы, прыбіраюцца зношаныя будаўнічыя канструкцыі. У аднаўленні задзейнічана каля дзясятка адзінак тэхнікі і некалькі дзясяткаў работнікаў. Па словах Аляксея Аляксеевіча, аб’ём работ даволі сур’ёзны, яны ўскладняюцца тым, што неабходна ствараць абводны канал, каб не перакрываць на час рамонту шлюза раку. Таму па папярэдніх падліках работы будуць закончаны ў сярэдзіне восені.

Алег Сідарэнка, Кацярына Масік (фота)