Пятница, 17 сентября 2021

Паркоўцы каля магазіна «Святлафор» быць!

527

У газеце № 38 за 19 мая быў надрукаваны зварот у рэдакцыю з нагоды нездавальняючага стану паркоўкі каля магазіна «Святлафор» у Пружанах. Прычым падобная заўвага ад чытачоў была не першай. Адказаць па сутнасці праблемы мы папрасілі адміністрацыю магазіна. На днях рэдакцыя атрымала адказ, у якім паведамляецца наступнае:


«На дадзены момант уласнікам памяшкання і тэрыторыі, дзе знаходзіцца магазін «Святлафор» ТАА «МосПрадуктСэрвіс», заключаны дагавор пастаўкі ад 28 мая 2021 года з ПГУП «КанкрэтТрэйсі». Згодна з ім, на працягу 30 дзён будзе атрыманы будаўнічы матэрыял, неабходны для добраўпарадкавання тэрыторыі: тратуарная плітка, тратуарныя і дарожныя бардзюры.

Пасля атрымання будматэрыялаў уласнікам запланавана правядзенне работ у наступнай паслядоўнасці:

  1. уладкаванне пешаходнай дарожкі;
  2. уладкаванне водаадводаў і водапрыёмнікаў;
  3. добраўпарадкаванне паркоўкі (плітка, дарожныя знакі, разметка)».
    Адміністрацыя запэўніла, што работы па добраўпарадкаванні плануюцца і будуць пачаты ў самы бліжэйшы час.