Пятница, 18 июня 2021

У аддзяленні пералівання крыві Пружанскай ЦРБ стартавала акцыя па бязвыплатным донарстве. Пружанцы, далучайцеся!

702

Акцыя, прымеркаваная да Сусветнага дня донара крыві, праходзіць пад лозунгам «Здавайце кроў, няхай у свеце пульсуе жыццё». Як удакладніў загадчык аддзялення Іван Сямашка, самымі актыўнымі донарамі, якія здаюць кроў бясплатна, застаюцца прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў.

У аддзяленні пералівання крыві рады ўсім добраахвотнікам, якія жадаюць стаць донарамі. Каб даведацца, якім чынам гэта можна зрабіць, тэлефануйце па нумары 7-76-86.