Воскресенье, 20 июня 2021

У музеі-сядзібе “Пружанскі палацык” адкрылася выстава выкладчыка Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А.К. Глебава Андрэя Карпянкова

481

На выставе прадстаўлена два дзясяткі карцін, выкананых у стылі абстрактнага экспрэсіянізму і аб’яднаных тэмай памяці і эфектам дэжавю. Карціны Карпянкова — пяшчотная ода спадарыне Жанчыне, адвечнаму сімвалу захавання памяці роду, цеплыні сямейнага ачага і надзеі.