Воскресенье, 20 июня 2021

Апошнія званкі: развітаўся з выпускнікамі і дзіцячы садок №3 г.Пружаны “Антошка”

1 217

Наперадзе дзяцей чакае школа з яе радасцямі і хваляваннямі, новымі адкрыццямі і сябрамі, маленькімі і вялікімі перамогамі…

Дзяцей праводзілі ўсе работнікі сада. Самы першы выпускны ў жыцці агульнымі намаганнямі пераўтварыўся ў незабыўнае свята, дзе было шмат усмешак і мора кветак.

Выпускны паказаў усе таленты, якія раскрылі ў дзяцей работнікі садка. Малыя чыталі вершы, спявалі, танцавалі, гулялі і забаўляліся, а ў конкурсах-віктарынах дэманстравалі сваю гатоўнасць да школы і атрымлівалі разнастайныя сюрпрызы. А яшчэ з дапамогай чараўніка яны “размясцілі” свае жаданні на зорным небе і навучыліся складваць сапраўдны школьны партфель, паколькі гэтыя веды ім хутка спатрэбяцца…

Дзеці ў вершаванай форме развітваліся з садком. Дзякавалі выхавальнікам за ласку і цяпло.

Шмат цёплых слоў за клопат і ласку пачулі няні, лагапеды і фізічныя работнікі… У адказ дзеці даведаліся, што яны самыя непаўторныя і цудоўныя.

Напрыканцы дыпломы і падарункі ўручыла дзецям загадчыца дзіцячага садка Наталля Уладзіміраўна Пашкевіч, якая пажадала смела крочыць па вялікай лесвіцы ведаў.

Атрымалі выпускнікі і прыгожыя фотаальбомы, якія будуць увесь час нагадваць ім пра самы шчаслівы і бесклапотны перыяд жыцця.

Больш фотаздымкаў — на нашых старонках у сацыяльных сетках Укантакце і Аднакласнікі.

Алена Зялевіч, фота Кацярыны Масік