Воскресенье, 20 июня 2021

6 чэрвеня ў Пружанах выступіць вядомы музычны гурт «Выратаванне» (г. Брэст)

742

6 чэрвеня ў 18.00 гадзін
Царква Евангельскіх Хрысціян Баптыстаў ў Пружанах

запрашае на сустрэчу, прысвечаную грамадскаму, культурнаму і духоўнаму дзеячу Беларусі

Луку Мікалаевічу Дзекуць-Малею (1888-1955г.г.).

Сустрэча прымеркавана да 100-годдзя духоўнага абуджэння на Брэстчыне (1921) і 90-годдзя першага перакладу Новага Запавету і псалмоў на сучасную беларускую мову (1931), які ажыццёўлены Л.М. Дзекуць-Малеем і Антонам Луцкевічам.

Спецыяльныя госці — музычны гурт «Выратаванне» (г. Брэст).

Наш адрас: г. Пружаны, вул. Тармасава, 9.
Уваход свабодны.